Свет33

Бразілія актыўна прасоўвае зняцце санкцый з беларускага калію

Еўрасаюз нібыта можа змякчыць санкцыі супраць беларускага калію з-за лабізму некалькіх краін, выказаў спадзяванне бразільскі пасол у Беларусі Бернард Жорг Леапольд дэ Гарсія Клінгл, выступаючы на канале «Беларусь 1». Дыпламат адзначыў, што Бразілія спрабуе абысці абмежаванні, уведзеныя супраць калійнай галіны.

Бернард Жорг Леапольд дэ Гарсія Клінгл. Скрыншот з відэа

«Мы размаўляем з Еўрапейскім саюзам і ЗША, каб данесці да іх усю складанасць і далікатнасць гэтай сітуацыі.

Бразілія з'яўляецца чацвёртым у свеце вытворцам сельскагаспадарчай прадукцыі. Для многіх іншых краін пастаўкі калійных угнаенняў таксама маюць вялікае значэнне. Таму вельмі важна захаваць каналы паставак, каб забяспечыць харчовую бяспеку, узяць пад кантроль інфляцыю і не дапусціць росту цэн.

Іншы напрамак нашых намаганняў — гэта вырашэнне пытанняў, якія тычацца аплаты паставак прадукцыі. Лагістычныя пытанні зараз не так востра стаяць. Прадукцыя з Беларусі можа перавозіцца праз расійскія парты.

Цяпер, вядома, мы бачым цяжкасці з-за таго, што Беларусь пад санкцыямі. Мы робім усё магчымае, каб абысці гэтыя перашкоды і выйсці на належны ўзровень гандлю», — адзначыў пасол.

Раней неаднаразова паведамлялася, што Еўрасаюз можа змякчыць санкцыі супраць беларускага калію з-за лабізму некалькіх краін, у тым ліку Партугаліі, якая ў гэтым пытанні прадстаўляе інтарэсы Бразіліі.

Каментары3

  • .
    14.08.2023
    От свезло Бразилии... правого полезного идиота сменил левый полезный идиот.
  • Арні
    14.08.2023
    Санкцыі трэба здымаць але не проста, а ў абмен на вызваленне вязняў і спыненне пераследу.
  • Pele
    14.08.2023
    Яўна драздоўская хата гатовіць якісь бартэр (солі на кокс) для Бл...наросаў. штось падаецца яго падлодкамі дастаўсяць будуць, Брытанцы ж Паўночнае мора яшчэ ж кантралююць ці мо праз Арменію, Іран на вярблюдах... Неяк лагістыка храмае

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня2

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Усе навіны →
Усе навіны

У Малдове завяршылі падлік галасоў: у Санду 55,33%5

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Канапацкай, Бобрыкава і Сыранкова, а Кавалёвай і Куляша — не31

«Пад домам сабраўся натоўп». Дзяўчына нечакана здала кватэру-«паўфабрыкат» у «Мінск-Свет» за лічаныя хвіліны11

Стала вядома, колькі будзе каштаваць беларускі электраровар2

Лукашэнка прапануе адправіць экс-дырэктара «Беларуськалія» паслом у краіну СНД, бо ён ведае рускую мову6

Паўднёвакарэйская разведка: Расія заплаціла за ваенную дапамогу КНДР 700 тысячамі тон рысу

Масква паказала амерыканца, які шпіёніў ва Украіне ў інтарэсах расійскай арміі3

Валярына Кустава пра былога мужа: Калі скласці афіцыйныя пералікі ад яго на дзіця, то атрымаецца каля $1 на дзень45

У пойму Заходняй Бярэзіны перасялілі больш за 30 тарпанаў. У іх будзе важная задача4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня2

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Галоўнае
Усе навіны →