Сёння прайшлі матчы ў адказ трэцяга раўнду кваліфікацыі футбольных еўракубкаў.
БАТЭ гуляў з малдоўскім «Шэрыфам». Тыдзень таму барысаўскі клуб у гасцях разгромна прайграў з лікам 1:5. Сёння ў Венгрыі была нічыя 2:2.
Беларускі клуб забіў першым (Канцавы), потым двойчы прапусціў і ў канцы гульні здолеў зраўняць (Лапцеў).
БАТЭ працягне выступ у кваліфікацыі трэцяга па значнасці турніра — Лізе канферэнцый. Яго супернікам у раўндзе плэй-оф будзе чэмпіён Косава «Балкані», які двойчы перамог гібралтарскі «Лінкольн» — 2:0 і 3:1. Першы матч ужо праз тыдзень.
Калі БАТЭ пройдзе касавараў, то трапіць у групавы раўнд Лігі канферэнцый.
«Нёман» зусім пакідае еўракубкі. У кваліфікацыі Лігі канферэнцый ён двойчы саступіў славенскаму «Цэле» — тыдзень таму 0:1, а сёння на нейтральным полі ў Венгрыі з лікам 1:4.
Каментары