45-ы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прайшоў у Джорджыі фармальную працэдуру арышту па справе аб умяшальніцтве ў выбары.
Арышт зноў доўжыўся 20 хвілін, пасля чаго былы прэзідэнт ЗША быў адпушчаны. Тым не менш Трампа вырашылі сфатаграваць для паліцэйскага дасье, г. зн. зрабілі магшот.
Ён стаў першым у гісторыі прэзідэнтам ЗША са зробленым магшотам.
На фота палітык наўмысна вырашыў не ўсміхацца, каб выглядаць абураным, піша CNN.
Трамп падчас арышту прайшоў стандартную працэдуру вызначэння параметраў: здаў адбіткі пальцаў, сфатаграфаваўся і ўзважыўся (215 фунтаў — 97,5 кг), быў памераны яго рост (6 футаў і тры цалі — 1,9 м).
Гэта ўжо чацвёрты раз, калі Трамп здаецца пасля выстаўлення крымінальных абвінавачванняў. Але пасля папярэдніх абвінаваўчых заключэнняў улады не рабілі і не публікавалі магшотаў Трампа, прызнаючы, што няма неабходнасці ў спецыяльнай картцы для былога прэзідэнта ЗША.
Аднак калі 45-ы прэзідэнт уцячэ, гэта фота будзе разаслана ва ўсе аддзяленні паліцыі.
Таксама Трампу прысвоілі «арыштны нумар» P01135809.
Экс-прэзідэнт, са свайго боку, апублікаваў фатаграфію сваёй фатаграфіі ў сацыяльнай сетцы Truth з подпісамі «Умяшанне ў выбары» і «Ніколі не здавайся!».
Каментары