Украінскі генштаб у зводцы на раніцу пятніцы пацвердзіў узяцце вёскі Андрэеўкі пад Бахмутам. Напярэдадні прадстаўнікі Міністэрства абароны і УСУ зладзілі публічную спрэчку аб тым, ці ўзятае гэта сяло.
«Сілы абароны ў ходзе наступальных дзеянняў мелі частковы поспех у раёне Кляшчэеўкі. У ходзе штурмавых дзеянняў авалодалі Андрэеўкай», — гаворыцца ў зводцы.
Кляшчэеўка і Андрэеўка — дакладней, цяпер ужо іх руіны — размешчаны за некалькі кіламетраў на поўдзень ад руін Бахмута. УСУ яшчэ з пачатку лета спрабуюць ахапіць Бахмут з флангаў і, у прыватнасці, узяць паноўныя вышыні ў раёне Кляшчэеўкі. Андрэеўка знаходзіцца на поўдзень і, адпаведна, далей ад Бахмута, тлумачыць Бі-бі-сі.
У чацвер намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр абвясціла пра ўзяцце Андрэеўкі, але затым прадстаўнікі частак, якія ваююць у тым раёне, назвалі гэтую заяву заўчаснай.
Маляр адказала, што не заяўляе нічога пра становішча на франтах без узгаднення з вайскоўцамі.
Каментары