Укласці дамову з мабільнымі аператарамі цяпер можна дыстанцыйна. Што для гэтага трэба
Мабільныя аператары Беларусі атрымалі магчымасць укладаць дамовы з карыстальнікамі дыстанцыйна. Яны цяпер змогуць праводзіць дыстанцыйную ідэнтыфікацыю паўналетніх карыстальнікаў, піша smartpress.by.
Для гэтага карыстальнікі павінны:
- даць аператару тэкставыя звесткі з пашпарта і відэа з перагортваннем старонак пашпарта;
- калі дакумент біяметрычны, то фатаграфію дакумента.
Мабільны аператар павінен:
- праверыць праўдзівасць дакументаў карыстальніка;
- забяспечыць захоўванне гэтых звестак.
Актывацыя паслугі будзе праведзена пасля пацверджання праўдзівасці даных карыстальнікаў і ўкладання дамовы.
Але ёсць адно маленькае «але» — падключыць міжнародны роўмінг абанент можа толькі пры асабістай прысутнасці.
Каментары