СБУ знайшла людзей, якія навялі «Іскандэр» на кафэ ў Гразе, калі загінулі 53 чалавекі. Гэта былі аднавяскоўцы
Імі аказаліся двое мясцовых жыхароў — 30-гадовы Уладзімір Мамон і яго малодшы брат 23-гадовы Дзмітрый Мамон, якія падчас акупацыі рэгіёна перайшлі на бок расійцаў.
Служба бяспекі Украіны высветліла асобы двух здраднікаў, якія скарэктавалі расійскі ракетны ўдар па кавярні ў вёсцы Граза на Харкаўшчыне 5 кастрычніка, піша «Украінская праўда».
Імі аказаліся двое мясцовых жыхароў — 30-гадовы Уладзімір Мамон і яго малодшы брат 23-гадовы Дзмітрый Мамон, якія падчас акупацыі рэгіёна перайшлі на бок расійцаў.
За гэта фігуранты атрымалі пасады ў шэрагах акупацыйнага «ўпраўлення ўнутраных спраў ваенна-грамадзянскай адміністрацыі Харкаўскай вобласці». Там аднаго з іх прызначылі «кіроўцам канвойнай групы», іншага — «інспектарам дарожна-патрульнай службы».
Аднак напярэдадні вызвалення рэгіёна абодва разам з сем'ямі збеглі ў Расію. Яны дыстанцыйна пачалі фармаваць уласную сетку інфарматараў на падкантрольнай Украіне тэрыторыі.
Пад выглядам сяброўскіх размоў і перапіскі ў месенджары яны выпытвалі ў людзей звесткі аб дыслакацыі Сіл абароны і масавых мерапрыемствах на тэрыторыі рэгіёна.
Паводле звестак следства, з пачатку кастрычніка абодва пачалі збіраць інфармацыю аб запланаваным перапахаванні загінулага ўкраінскага абаронцы ў вёсцы Граза. Пры гэтым яны разумелі, што ў выніку варожай атакі абавязкова загінуць мірныя жыхары — іх знаёмыя з вёскі Граза, у тым ліку і тыя, хто даваў ім інфармацыю, адзначаюць у спецслужбе.
Даведаўшыся дакладны адрас і час правядзення памінак з прычыны перапахавання вайскоўца, Уладзімір Мамон перадаў гэтыя звесткі расійскім акупантам.
Атрыманыя звесткі расійцы выкарыстоўвалі для ажыццяўлення прыцэльнага ўдару па ўкраінскім сяле з ужываннем аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр М».
Тады ў выніку паветранай атакі РФ загінулі 53 мірныя жыхары, сярод іх — малалетняе дзіця. Яшчэ шасцёра цывільных былі параненыя.
Удар ракеты па кавярні і краме на Харкаўшчыне: 53 загінулы
У момант удару па кавярні ў Харкаўскай вобласці там праходзілі памінкі — МУС Украіны
Падчас удару па кавярні ў Купянскім раёне Украіны загінулі сын і ўдава вайскоўца, памінкі па якім ладзілі
«Было б лепш, каб я памёр». Што кажуць жыхары ўкраінскай вёскі Граза пасля ракетнага ўдару
Як Расія патлумачыла ў ААН ракетны ўдар па кафэ ў Харкаўскай вобласці, у якім праходзілі памінкі
Каментары