Разам з тым Пуцін перасцярог Ізраіль ад наземнай атакі ў Газе.
«Ізраіль, безумоўна, мы таксама бачым жа гэта, падвергнуўся беспрэцэдэнтнай па сваёй жорсткасці атацы. І, вядома, мае права на абарону, мае права на тое, каб забяспечыць сваё мірнае існаванне», — заявіў Пуцін, выступаючы на пасяджэнні ў вузкім складзе саміту СНД у Бішкеку, паведамляе Interfax.ru.
«Цяпер галоўнае ўсё ж такі спыніць кровапраліцце. Больш чым запатрабаваныя калектыўныя намаганні ў інтарэсах хутчэйшага спынення агню і стабілізацыі абстаноўкі «на зямлі». Расія гатовая да каардынацыі з усімі канструктыўна настроенымі партнёрамі. Мы зыходзім з безальтэрнатыўнасці вырашэння палесціна-ізраільскага канфлікту шляхам перамоваў.
Іх мэтай павінна стаць рэалізацыя аанаўскай «формулы дзвюх дзяржаў», якая прадугледжвае стварэнне незалежнай палесцінскай дзяржавы са сталіцай ва Усходнім Ерусаліме, што будзе суіснаваць у міры і бяспецы з Ізраілем», — сказаў Пуцін.
Разам з тым Пуцін лічыць, што правядзенне наземнай аперацыі Ізраіля ў сектары Газа прывядзе да сур'ёзных наступстваў для ўсіх бакоў.
«Мы чуем з вамі аб планах падрыхтоўкі наземнай аперацыі ў Газе. Ну, мы з вамі разумеем, што, зусім ужо калі сказаць паўпрафесійна, выкарыстанне цяжкай тэхнікі ў жылых раёнах — гэта складаная справа, багатая сур'ёзнымі наступствамі для ўсіх бакоў», — сказаў Пуцін.
«Самае галоўнае, што страты сярод цывільных асоб будуць абсалютна непрымальныя. Там жа амаль 2 млн чалавек жыве. Цяпер галоўнае ўсё ж такі спыніць кровапраліцце», — падкрэсліў ён.
Каментары