Што трэба ведаць пра гурт Tor Band — музыкаў, якіх пакаралі жахлівымі тэрмінамі за іх хіты
Песні рагачоўскага гурта Tor Band былі народнымі хітамі ў 2020 годзе. Іх кліпы сабралі мільёны праглядаў. Аўтарытэтны музычны крытык Арцемій Троіцкі называў песні Tor Band самай яскравай з'явай у беларускай музыцы 2020-га. У выніку іх арыштавалі за іх творчасць. Сёння музыкам агучылі прысуд — ад 7,5 да 9 гадоў зняволення.
Фатограф, гукарэжысёр і настаўнік
«Мы не быдло, стадо и трусы,
Мы живой народ, мы белорусы!»Гурт стварылі фатограф і гукарэжысёр з рагачоўскага Дома культуры, Дзмітрый Галавач і Яўген Бурло.
32-гадовы Яўген — барабаншчык. Мужчына граў у гурце і працягваў працаваць у рагачоўскім Доме культуры.
Як стваралі самы вядомы свой хіт
В 2020-м Tor Band запісаў адзін з найвядомейшых сваіх хітоў «Мы не народец», які вірусіўся і сярод ябацек — тыя запісвалі відэа ў тыкток на гэтую песню.
«Я прынёс песню ў красавіку — тады яшчэ не было ніякіх пратэстаў, нікога не закрывалі, усё было добра і роўна, — казаў лідар гурта Дзмітрый Галавач пра стварэнне песні ў інтэрв’ю ў 2020-м. — Па сутнасці, мы не маглі планаваць такую рэакцыю, таму што песня першапачаткова не планавалася як пратэставая. Людзі нам пішуць: «Класны пратэставы трэк!» Але ён патрыятычны, а не пратэставы. Гэта песня пра тое, што насамрэч думаюць пра сябе людзі. Фразы пра «народзец» выклікалі абурэнне і ў мяне, і ў велізарнай колькасці людзей. Гэта вельмі моцна ўдарыла па самалюбстве беларускага народа».
Аўтарытэтны музычны крытык Арцемій Троіцкі называў песні Tor Band самай яскравай з'явай у беларускай музыцы 2020-га.
Сем'і затрымалі, кліпы выдалілі
«Яны хацелі, каб Рагачоў ні ў якіх СМІ і песнях не фігураваў. Была адна фраза: «Мы хочам, каб у Рагачове было ціха», — казаў Дзмітрый Галавач.
У лістападзе з афіцыйнага ютуб-канала Tor Band зніклі ўсе відэакліпы, якія музыкі размяшчалі цягам некалькіх гадоў. Агулам прагляды відэа перавысілі 5 мільёнаў разоў.
Трыма месяцамі раней гомельскі суд прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сацыяльныя сеткі, лагатып і некалькі песень гурта. За кожную з іх музыкантам давалі па 15 дзён адміністрацыйнага арышту.
16 студзеня 2023 года КДБ прызнаў Tor Band «экстрэмісцкім фармаваннем». У яго складзе значыліся Дзмітрый Галавач, яго жонка Юлія, Яўген Бурло і Андрэй Ярэмчык. На той момант гэта быў першы музычны калектыў, які стаў «экстрэмісцкім».
Закрыты суд і музыка на мыліцах
У зняволенні ў Яўгена Бурло здарыўся рэцыдыў некрозу тазабедраных суставаў і яго накіравалі ў медсанчастку следчага ізалятара.
У верасні зняволеным музыкам выставілі абвінавачанні ў «знявазе Лукашэнкі», «дыскрэдытацыі Беларусі», а таксама «распальванні варажнечы» ды «стварэнні экстрэмісцкага фармавання».
Агучванне прысуду зрабілі адкрытым. На ім былі сваякі. Адна з іх у час агучвання прысуду страціла прытомнасць.
У Беларусі працягваюцца масавыя рэпрэсіі, якіх ніводная краіна Еўропы не бачыла за апошнія 50 гадоў. Кіраўніцтва Следчага камітэта паведамляла пра 12 тысяч крымінальных спраў па «экстрэмісцкіх артыкулах» — гэта лукашэнкаўскі эўфемізм для палітычных спраў. Гэта азначае, што іх фігурантамі сталі дзясяткі тысяч людзей.
Глядзіце таксама:
Каментары