Маск прыляцеў у аэрапорт «Бэн-Гурыён» на асабістым самалёце.
Раніцай у панядзелак, 27 лістапада, амерыканскі прадпрымальнік Ілан Маск, заснавальнік кампаній Tesla і SpaceX, і ўладальнік сацыяльнай сеткі X (былы Twitter), прыбыў у Ізраіль, піша newsru.co.il.
Маск прыляцеў у аэрапорт «Бэн-Гурыён» на асабістым самалёце.
У праграме візіту сустрэчы з прэзідэнтам Ізраіля Іцхакам Герцагам, з прэм'ер-міністрам Біньямінам Нетаньяху, а таксама наведванне спустошаных ХАМАС ізраільскіх пасёлкаў каля мяжы сектара Газы.
Па даных сайта Ynet, Нетаньху плануе паказаць Маску фільм пра жахі 7 кастрычніка, а таксама запісаць з ім сумесны падкаст.
Каментары