Прапагандысты паспрабавалі аспрэчыць, што цела загінулай украінскай дзяўчынкі было ў мазырскім моргу. Але супярэчаць сабе ранейшым
Мазырская раёнка сёння апублікавала матэрыял аб інфармацыйным «укідзе». Нібыта цела ўкраінскай дзяўчынкі Арыны Яцюк не магло больш за год знаходзіцца ў Мазыры, бо ў той час морг знаходзіўся на рамонце. Але гэта лёгка аспрэчваецца, заўважыў «Флагшток».
«Адна з відавочных неадпаведнасцяў, якія ляжаць на паверхні (і мазырчукі пра гэта ведаюць!): у гэты час у будынку мазырскага морга праводзіўся рамонт, і ўсе целы памерлых адпраўлялі ў морг горада Калінкавічы, там жа працавалі і судмедэксперты. Так што знаходзіцца ў Мазыры цела няшчаснай дзяўчынкі не магло фізічна», — сцвярджае мазырская раёнка «Жыццё Палесся».
Аднак, здымаючы 12 сакавіка 2022 года відэасюжэт для свайго канала, прапагандыстка АТН паехала ў дзейны мазырскі морг, каб абвергнуць інфармацыю, якая тады з'яўлялася, пра шматлікіх забітых расійскіх салдат. І тады прапагандыстцы расказалі, што морг працуе ў штатным рэжыме.
Ці загадвае Крэмль забараніць беларускую літаратуру і ці кэнселіць расійскую культуру — дыскусія
«Гэта былі ўжо не шараговыя апладысменты, якія гучаць у падзяку кожнаму выступоўцу». Хто апладзіраваў Лукашэнку стоячы на кліматычным саміце?
Былая прапагандыстка СТБ працавала ў «Жоўтых злівах», а пасля пераехала ў Польшчу і адкрыла там бізнэс
Каментары