«Выходзіць, што з коцікамі можна жаніцца?» Бондарава разгледзела патаемны падтэкст у крэатыўнай рэкламе
«Інфаказачку» Вольгу Бондараву гэтым разам натхніў на чарговы данос білборд з гумарыстычным надпісам «Коцікі — таксама людзі!», на якім рэкламаваліся мерапрыемствы, розным чынам звязаныя з катамі.
«Калі дакладнае сцвярджэнне, што коцікі — таксама людзі, як сказана на білбордзе, то выходзіць, што з коцікамі можна жаніцца, як практыкуюць у Брытаніі і іншых краінах гнілога Захаду.
Менавіта такі падтэкст, які цалкам супярэчыць нашай Канстытуцыі і здароваму глузду, закладзены ў дадзеным інфаўкідзе пад выглядам рэкламы выставы», — прыходзіць як заўсёды да арыгінальных высноў гродзенская даносчыца.
Каментары