Культура

У Германіі выдалі аўдыякнігу «Зэкамерон» Максіма Знака па-нямецку

Перад сёлетнімі Калядамі Евангелічная царква Германіі нагадала людзям пра лёс больш за паўтары тысячы палітвязняў, якія нявінна знаходзяцца ў турмах Беларусі. Гэтым разам Царква спрычынілася да выхаду аўдыёкнігі Максіма Знака «Зэкамерон» у перакладзе на нямецкую мову, якую начытаў акцёр Б’ярнэ Мэдэль.

Петра Босэ-Хубер, віцэ-прэзідэнтка царкоўнага кіраўніцтва і замежная епіскапіня ЕЦГ, падкрэсліла важнасць аўдыёкнігі:

«Максім Знак з’яўляецца адным з каля паўтары тысячы палітзняволеных у Беларусі, усе з якіх бязвінна асуджаныя проста таму, што яны выступілі ў абарону свабоды, дэмакратыі і чалавечай годнасці. Як і шматлікія іншыя вядомыя палітвязні, Максім Знак знаходзіцца ў адзіночнай камеры. З пачатку года няма звестак пра ягонае жыццё.

Ніхто не ведае, што з ім адбываецца зараз — застаецца толькі спадзявацца і маліцца, што ён жывы. Тым больш важна, што ягоныя запісы змаглі трапіць да нас з турмы — і праз гэтую аўдыёкнігу мы можам пачуць яго пасланне на ўсё жыццё».

Максім Знак быў юрыстам штаба прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Яго затрымалі 9 верасня 2020 года ў штабе каманды Бабарыкі і праз год разам з Марыяй Калеснікавай абвінавацілі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фармавання — суддзя Сяргей Епіхаў асудзіў Максіма да 10 гадоў калоніі.

З лютага 2023 года Максім цалкам пазбаўлены сувязі са знешнім светам: улады не дапускаюць да яго адвакатаў, пазбавілі яго тэлефонных званкоў, спатканняў і ліставання нават з сямейнікамі.

Усе аргументы аб неабходнасці забяспечваць правы Знака ўладамі праігнараваныя, а скаргі — адхіленыя. Усіх адвакатаў, якія баранілі Максіма, пазбавілі права працаваць.

Каментары

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідскім раёне загарэўся цягнік2

«Могуць пайсці і знайсці іншага лоха!» Трамп перасцярог БРІКС ад спробаў увесці ўласную валюту14

Коля Лукашэнка расказаў, ці сядзіць ён у сацсетках17

«Лукашэнка ў Ісламабадзе». Найлепшыя твіты тыдня5

Перастрэлка адбылася ў раёне прэзідэнцкага палаца ў Дамаску6

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць70

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку13

Беларус Арцём запусціў у Польшчы збор на дапамогу сабе. Многія паверылі, а ён аказаўся махляром4

У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўнае
Усе навіны →