Усяго патроху66

У Мінску хлопец папрасіў у кафэ для сваёй дзяўчыны дзіцячае меню. Адміністрацыя ўстановы здзівілася

Размова з адміністратаркай дайшла да канфлікту.

Ілюстрацыйнае фота

Ягор з Мінска разам з дзяўчынай зайшоў у кафэ і папрасіў для яе дзіцячае меню: «Дзяўчына мініяцюрная, есць маленькія порцыі. Але ў кафэ выдаваць дзіцячае меню нам не хацелі. Хочацца даведацца, наколькі гэта правамерна», — запытаўся малады чалавек у Onliner.by.

Ягор не хавае, што ягоная размова з адміністратаркай кафэ дайшла да канфлікту. Адміністратарка тлумачыла, што ва ўстанове прыносяць меню толькі гасцям з дзецьмі, гэта рэгламентуецца ўнутраным распараджэннем. Ягор жа настойваў, каб яму прынеслі і паказалі гэтае распараджэнне, але ён нічога не атрымаў.

«Потым я дастаў тэлефон і сказаў: хачу, каб адміністратарка мне на камеру сказала, што яны не выдаюць дзіцячае меню з-за нейкага свайго ўнутранага распараджэння. Пасля гэтых маіх слоў яна не тое, каб шпурнула мне гэта дзіцячае меню — аддала з пагардай і сышла. Нам з дзяўчынай заставацца ў кавярні не хацелася, мы сышлі». На развітанне хлопец пакінуў запіс у кнізе скаргаў.

Пасля гэтага Ягор з дзяўчынай пайшлі ў іншае кафэ і ўбачылі ў меню дзіцячы капучына. «Я спытаў у работніц, ці прададуць мне дзіцячы капучына, калі я ўжо не дзіця. Яны адказалі, што, вядома, прададуць і ім не важна, ці ёсць са мной дзіця», — распавёў малады чалавек.

Версія кафэ

Onliner.by папрасіў работнікаў кафэ пракаментаваць сітуацыю. У вуснай размове сказалі, што дзіцячае меню — гэта спецпрапанова, якая дзейнічае на пэўных умовах. А менавіта — яго прыносяць за столікі гасцей, дзе ёсць дзеці. Таксама да спецпрапановы адносіцца абедзеннае меню (яно дзейнічае толькі ў пэўныя гадзіны), акцыя «2 піцы па цане 1» (дзейнічае толькі па аўторках).

У пісьмовым адказе ад кафэ змяшчалася наступная інфармацыя: «Дзіцячае меню госцю далі. Магчыма, у момант першапачатковага звароту госця дзіцячага меню не было ў наяўнасці ў афіцыянта, бо нас у рэстаране на той момант было шмат маленькіх гасцей альбо былі яшчэ нейкія складанасці з прадастаўленнем яго. Дзіцячае меню пры паўторным звароце было аддадзена, але госць сам адмовіўся рабіць па ім заказ, што таксама ён указаў у сваёй заўвазе».

Дзіцячае меню толькі для дзяцей? Адказвае юрыст

Спецыяліст па правах спажыўцоў, юрыст Іван Райкевіч кажа, што кафэ было абавязана даць дзіцячае меню хоць бы для азнаямлення, паколькі вытворца (прадавец, пастаўшчык, прадстаўнік, выканаўца) абавязаны своечасова даваць спажыўцу неабходную дакладную інфармацыю аб прапанаваных таварах (працы, паслугах). Гэта прапісана ў законе аб абароне правоў спажыўцоў, а менавіта ў пп. 1.2 п. 1 арт. 5.

Тым не менш у кафэ ёсць магчымасць асобна ўрэгуляваць пытанне аб рэалізацыі страў з дзіцячага меню. Напрыклад, аформіць іх як акцыйныя стравы. Але, кажа юрыст, акцыі трэба афармляць, і, калі гэта зрабіць няправільна, пытанні могуць з'явіцца ў органаў кантролю.

Каментары6

  • Влад
    18.12.2023
    Абое рябое! Что кафе что посетитель!
  • Расціслаў
    18.12.2023
    Бязлітасны беларускі сервіс
  • Жвір
    18.12.2023
    Влад, чаму абое ? Галоўны прынцып - любы капрыз за вышы грошы. Якая справа той ідыётцы, што да замовы наведвальніка ? Як яна можа (і якое яна мае права) дыктаваць наведвальніку, якое меню абіраць, і што зь яго замаўляць, калі гэта ёсьць у вольнай, афіцыйнай прапанове ўстановы ? Гэта толькі ў нас можна сустрэць такі сэрвіс у кавярні, агульны лад жыцьця ў краіне ўплывае на ўсе моманты шэраговага жыцьця грамадзтва.

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава

Усе навіны →
Усе навіны

Прычынай смерці 22-гадовага палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра мог быць суіцыд1

Бізнэсовец з Гомеля ператварыў дэбаркадар у плывучы гатэль

Сырскі падвёў вынікі аперацыі на Куршчыне за тры месяцы4

Ціханоўская павіншавала Трампа з перамогай на выбарах8

Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор'е на вялікія выходныя1

Былога намесніка дырэктара Гродзенскага тэатра асудзілі на чатыры гады

Уладзімір Зяленскі павіншаваў Дональда Трампа 12

У некаторых мінчукоў вада з крана можа стаць зялёнай

Расійскі знішчальнік пятага пакалення Су-57 высмеялі ў кітайскіх сацсетках10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава

Галоўнае
Усе навіны →