Жанчыну затрымалі ўвечары на плошчы Незалежнасці ў Мінску, калі яна завязвала бел-чырвона-белую стужачку на дрэве каля зачыненага Чырвонага касцёла, піша «Белсат».
Паводле інфармацыі выдання, у Маскоўскім РУУС на Багінскую склалі адміністрацыйны пратакол. Міліцыянты пратрымалі жанчыну ў РУУС больш за дзве гадзіны і адпусцілі да суду дамоў.
Учора стала вядома, што ўвечары 19 кастрычніка Ніна Багінская выйшла на вуліцу Казлова ў Мінску з плакатам з надпісам «БНФ» і была затрыманая. На яе надзелі кайданкі і трымалі ў РУУС у кайданках амаль тры гадзіны.
Каментары