На таргах у Мінску 31 кастрычніка еўра вырас на 1,63 капейкі да 3,6189 рубля.
Гэта максімум з сакавіка 2022 года. Тады на фоне ўвядзення санкцый супраць Расіі адбыўся моцны рост замежных валют, еўра на таргах 10 сакавіка 2022 года паказаў максімальнае значэнне — 3,6609, потым пакрысе стаў апускацца, і ў канцы сакавіка знізіўся за адзнаку 3,6 рубля.
У пачатку кастрычніка 2024 года еўра вярнуўся за адзнаку 3,6 рубля. У пачатку гэтага года еўрапейская валюта каштавала 3,52 рубля.
Даляр сёння пасля некалькі дзён росту крыху патаннеў. Амерыканская валюта знізілася на 0,23 капейкі да 3,3162.
Расійскі рубель апусціўся на 0,04 капейкі да 3,4252 за 100 адзінак.
Кітайскі юань вырас на 0,12 капейкі да 4,6722 за 10 адзінак.
Каментары