Гомельскі ваенкам Крываносаў паабяцаў зрабіць з трэш-стрымера Mellstroy «годнага байца»
Ваенкам па Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў паабяцаў крымінальную адказнасць і службу ў войску трэш-стрымеру Mellstroy. Цяпер Андрэя Бурыма пераследуюць за ўхіленне ад прызыву ў Беларусі. Ён пераехаў з Расіі ў ААЭ, а потым у Турцыю.
Ваенкам Андрэй Крываносаў на гомельскім ТБ паабяцаў трэш-стрымеру да 2 гадоў турмы на радзіме.
«Зямля круглая, усё роўна ён вернецца туды, адкуль ён пачынаў свае ўцёкі. І тут мы як законапаслухмяныя грамадзяне папрацуем з ім так, каб ён усвядоміў усе свае няправільныя паводзіны, панёс пакаранне. І пасля гэтага, калі будзе ў яго нармальны стан здароўя, каб нармальна праслужыў ва Узброеных сілах. Упэўнены, што мы зможам з яго зрабіць годнага байца. Галоўнае, хай патрапіць у войска», — сказаў ваенкам.
Нядаўна паведамлялася, што гомельскага трэш-блогера Mellstroy абʼявілі ў вышук у Расіі і завялі крымінальную справу ў ААЭ. Ён нібыта пераехаў у Турцыю.
Раздзяванне дзяўчат, п’янкі ў прамым эфіры. Што такое трэш-блогерства ў Беларусі і чаму ўлады не прызнаюць яго экстрэмізмам
Актывісты, журналісты, палітыкі, добраахвотнікі. Каго з беларусаў абвясцілі ў вышук у Расіі
«А як мы яго пра***лі?» Падрабязнасці трэш-стрыму ў Віцебску, у выніку якога памёр чалавек
Каментары