Грамадства99

«Мы вінны ёй». У Варшаве пройдзе марш у памяць аб згвалтаванай і забітай беларусцы

Марш у памяць 25-гадовай Лізаветы плануецца правесці 6 сакавіка. Арганізатары заклікаюць прыйсці на яго і мужчын.

У Варшаве на месцы, дзе гвалтаўнік напаў на беларуску, узнік стыхійны мемарыял

«Яе звалі Ліза, ёй было 25 гадоў, у яе былі карыя вочы і талент да стварэння капелюшоў. Яна прыехала жыць у Польшчу з-за небяспекі ў Беларусі. Мы ўжо не даведаемся, пра што яна марыла і што планавала — уначы, у цэнтры Варшавы, у элітным раёне, яе жорстка згвалтавалі і забілі. Ніхто не адрэагаваў, ніхто не патэлефанаваў у службу 112. 

Мы павінны адрэагаваць зараз. Мы вінны ёй. Мы выходзім на вуліцы ў яе гонар і ў памяць аб усіх жанчынах, якія падвергліся сэксуалізаванаму гвалту. Мы не жадаем баяцца. Мы не жадаем, каб баяліся нашыя дочкі і нашыя сяброўкі. 

Тое, што здарылася з Лізай, магло адбыцца з любой з нас. Яе згвалціў і забіў «звычайны» чалавек. Мы выходзім на вуліцы, каб Ліза не была забытая. Каб вуліцы нарэшце сталі бяспечнымі для нас», — гаворыцца ў заяве арганізатараў. 

Акцыя мусіць распачацца ў 18:00 6 сакавіка на месцы злачынства — ul. Żurawia 47 у Варшаве. 

Фота: фэйсбук Вольгі Быкоўскай

Арганізатары заклікаюць прыходзіць на акцыю ў чорным адзенні. 

«Трагедыя Лізы адбылася ў цішыні. Ёй не дапамаглі, бо яна не крычала. Большасць жанчын падчас згвалтавання не крычаць — у выніку дысацыяцыі, адмаўлення або несвядомага стану. Маўчанне не азначае згоды. Яно можа быць крыкам аб дапамозе. Марш пройдзе ў цішыні», — пішуць арганізатары. 

25 лютага ў Варшаве на 25-гадовую беларуску Лізавету напаў 23-гадовы Дарʼян С. Ён згвалціў яе і душыў. 1 сакавіка беларуска памерла ў шпіталі. 

Пахаваюць Лізавету ў Варшаве. 

Смерць Лізаветы выклікала ў Польшчы дыскусію на тэму ўвядзення больш жорсткага пакарання для вінаватых у сэксуальных злачынствах. Польскі ўрад плануе перагледзець тое, як у Крымінальным кодэксе краіны вызначаецца згвалтаванне. Цяпер пад ім разумеюць «палавы акт з прымяненнем сілы, пагрозы ці падману», а пасля зменаў згвалтаваннем будуць лічыць любыя сэксуальныя дзеянні без адкрытай згоды аднаго з бакоў.

Каментары9

  • Патэнцыйны гвалтаўнік
    04.03.2024
    Рамэн, не ўтрымаўся, і ўсё ж такі звінаваціў ахвяру.
  • Mar
    04.03.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Аля
    04.03.2024
    Патэнцыйны гвалтаўнік, ён пералічыў акалічнасці, якія прывялі да бяды. І дбанне пра ўласную бяспеку(сюрпрыз) - адзін з галоўных фактараў. Разуменне гэтага выратуе наступную дзяўчынку больш, чым хэштэг у інсце.
    А віну забойцы гэта ніякім чынам не зьмяньшае, не трэба блытаць.

«Беспардонна грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах3

«Беспардонна грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах

Усе навіны →
Усе навіны

Стварылі першае беларускамоўнае радыё, дзе замест вядучых — штучны інтэлект15

Апазіцыянер Абозаў пагражае тым, хто з’явіцца на ўчасткі: Вы падтрымліваеце Лукашэнку і адкажаце за падтрымку дзяржаўнага перавароту34

«Былі тыя, хто прыехаў а 6-й раніцы». Мінчукі выстраіліся ў вялізную чаргу, каб набыць квіткі ў тэатр1

Яшчэ адным прэтэндэнтам у кандыдаты стаў Віктар Кулеш3

Самы доўгі падвесны мост у Беларусі хочуць адкрыць датэрмінова3

«Самы нізкі паказчык ВУП за 27 гадоў». Улады расказалі, як эканоміка прасела пасля пачатку вайны3

Жыхар расійскага Сыктыўкара паедзе на вайну за пляшку гарэлкі5

Палітычныя затрыманні ў Хойніках: прыйшлі да двух дзясяткаў людзей

2 лістапада чакаюць моцнага ветру2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беспардонна грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах3

«Беспардонна грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах

Галоўнае
Усе навіны →