Грошы, якія ахвяравалі на рэабілітацыю згвалтаванай у Варшаве беларускі, вяртаюцца на рахункі. Але запушчаны новы збор
1 сакавіка ў Варшаве памерла 25-гадовая згвалтаваная беларуска Ліза. Да афіцыйнага пацверджання смерці яе хлопец Даніла запусціў збор на рэабілітацыю і лячэнне — гісторыя выклікала шок у грамадстве, таму досыць хутка было сабрана больш за 500 тысяч злотых (каля 405 тысяч рублёў).
Сёння грошы пачалі вяртацца на рахункі ахвярадаўцаў. Сэрвіс таксама даслаў усім на пошту паведамленні з інфармацыяй, што працэс можа заняць каля 7 дзён.
Гэта тое, што і абяцала адміністрацыя на этапе збору — калі грошы не змогуць пайсці па прызначэнні, яны будуць вернутыя ахвярадаўцам.
Але цяпер хлопец Лізы запусціў новы збор, які мусіць пакрыць расходы на пахаванне:
«Паводле правілаў платформы Pomagam.pl сабраныя ўжо сродкі не могуць быць скарыстаныя для іншых мэт. Таму мы адкрываем новы збор на пакрыццё коштаў пахавання і паслуг платнага юрыста, каб той, хто зрабіў злачынства, атрымаў максімальнае пакаранне. Вашы данаты вы самі можаце перанакіраваць на новы збор», — паведаміў Даніла.
Нагадаем, што 6 сакавіка ў памяць 25-гадовай Лізаветы ў Варшаве плануюць правесці «ціхі» марш. Пахаваюць яе таксама ў польскай сталіцы.
Каментары