Збіраюцца ўзмацніць адказнасць для бацькоў, якія недагледзелі за сваімі дзецьмі
Па ініцыятыве Генпракуратуры падрыхтаваны законапраект, паводле якога будуць караць бацькоў, якія недагледзелі за сваімі дзецьмі. Пра гэта ў эфіры канала СТБ расказаў старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генеральнай пракуратуры Раман Сідарэнка.
«Законапраект будзе ўнесены ў парламент на разгляд. Мы ўзмацняем адміністрацыйную адказнасць бацькоў, калі дзіця ў ходзе недагляду, неналежнага выканання абавязкаў па выхаванні і ўтрыманні здзейсніла правапарушэнне, альбо атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні, альбо загінула», — заявіў Раман Сідарэнка.
Каментары