У ЗША загінуў хакеіст Канстанцін Кальцоў — бойфрэнд Арыны Сабаленка
Загінуў экс-хакеіст зборнай Беларусі і памочнік трэнера расійскага «Салавата Юлаева» Канстанцін Кальцоў. Пра гэта паведаміла «Люстэрка», грунтуючыся на сведчаннях дзвюх не звязаных паміж сабой крыніц з блізкага атачэння спартсмена.
Дакладныя абставіны гібелі Канстанціна Кальцова пакуль не вядомыя. Паводле інфармацыі «Люстэрка», ён загінуў у ЗША. Там цяпер жыве тэнісістка Арына Сабаленка, з якой хакеіст сустракаўся.
Кальцову было 42 гады.
Канстанцін Кальцоў гуляў за «Юнацтва», мінскае «Дынама», «Северсталь», «Ак Барс», «Спартак» і іншыя расійскія клубы. За клуб Нацыянальнай хакейнай лігі «Пітсбург Пінгвінз» у 2002—2006 гадах правёў 144 матчы (7-е месца сярод беларускіх хакеістаў), забіў 12 шайбаў і зрабіў 26 перадачаў.
За зборную Беларусі Кальцоў згуляў 123 матчы, набраў 55 балаў (34 шайбы, 21 галявы пас). З 2017 года — трэнер, апошнім часам быў асістэнтам у «Салават Юлаеве» (Уфа, Башкартастан).
Літаральна на мінулым тыдні з'явілася інфармацыя, што ён меў стаць галоўным трэнерам мінскага «Дынама».
Каментары