Здарэнні99

Чаму не стала Кальцова? Вось якія версіі абмяркоўваюць у хакейнай суполцы

У ноч з 18 на 19 сакавіка стала вядома, што ва ўзросце 42 гадоў з жыцця пайшоў Канстанцін Кальцоў — былы гулец НХЛ і зборнай Беларусі, патэнцыйны трэнер мінскага «Дынама», бойфрэнд Арыны Сабаленкі. Вядома, што жыццё мужчыны абарвалася ў ЗША, але пакуль няма ніякай афіцыйнай версіі наконт таго, з якой прычыны гэта адбылося. «Трыбуна» расказвае, якія варыянты абмяркоўвае хакейная супольнасць (на сёння гэта ўсё выключна чуткі).

Адарваўся тромб

Такую версію распаўсюджвае сайт smartpress.by са спасылкай на неназванага супрацоўніка прэс-службы «Салавата Юлаева» — уфімскага клуба КХЛ, дзе апошнія пару сезонаў працаваў Кальцоў.

Гэтая інфармацыя не выклікае вялікага даверу. Былы гулец НХЛ пайшоў з жыцця ў ЗША. Нават мясцовыя медыя пакуль не паведамляюць акалічнасцяў сітуацыі. Як пра іх даведаліся ў «Салаваце»? Чаму не згадалі ў афіцыйнай заяве, якую выпусціў клуб? Тым не менш, некаторыя англамоўныя крыніцы ўжо тыражуюць гэтую версію.

Нешта з машынай

Былы трэнер зборнай Беларусі Уладзімір Крыкуноў са спасылкай на свайго сына, які калісьці таксама гуляў у хакей, сказаў, што смерць Кальцова нейкім чынам звязаная з машынай. Праўда, спецыяліст выказаўся не вельмі ўпэўнена і звярнуў увагу на тое, што афіцыйнай версіі пакуль няма.

Выпаў у акно

Такі канец Кальцова ў хакейным свеце абмяркоўваюць найболей. Нібыта спецыяліст з нейкай прычыны выпаў у акно шматпавярховага будынка і загінуў. Ці то проста трагічны інцыдэнт, ці то нешта іншае — гэта вобласць дагадак, куды ніхто не наважваецца заходзіць.

Каментары9

  • Кастусь
    19.03.2024
    мы не знаем что случилось, но статью на всякий случай напишем
  • Грэцкі
    19.03.2024
    Пофіг
  • No
    19.03.2024
    Вельмі шмат навін пра Кальцова і Сабаленку.


    Дачакайцеся афіцыйнай навіны, а потым пішыце

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

«Дажынкі». Загадка падзабытай карціны Рушчыца8

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →