Мінчанку будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
У Мінскім гарадскім судзе 25 сакавіка пачынаецца суд над Ларысай Катовіч. Яе затрымалі напрыканцы жніўня 2023 года.
Спачатку — супраць яе склалі адміністрацыйны пратакол за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», а потым завялі крымінальную справу, піша «Вясна».
Жанчыну будуць судзіць паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Сутнасць справы праваабаронцам невядомая. Працэс будзе весці суддзя Любоў Сімахіна.
Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ларыса Аркадзьеўна Катовіч
«Не сам ШІЗА страшны, а чаканне». Былы палітвязень расказаў пра застрашванні адміністрацыі, медытацыі і спіс кніг ад «топавых сядзельцаў»
Эдуарда Бабарыку трымаюць у ПКТ, каб пасля перавесці ў турэмныя ўмовы
«Дзіця на эмоцыях пачало казаць «Ты нас кінуў». Палітвязень расказаў, як выжывалася ў наваполацкай калоніі
Каментары