Гродна ўжо на трэцім месцы сярод гарадоў Беларусі па колькасці жыхароў РЭЙТЫНГ
Некалькі гадоў таму абагналі Магілёў, а сёлета яшчэ і Віцебск. У Гродна за год прырост на 2398 чалавек, а ў Віцебска падзенне на 753 чалавекі.
Вось як выглядае топ-25 населеных пунктаў па колькасці жыхароў па стане на 1 студзеня 2024 года. Гэта гарады, у якіх жыве больш за 40 тысяч чалавек.
- Мінск — 1 992 862
- Гомель — 501 102
- Гродна — 361 115
- Віцебск — 358 395
- Магілёў — 353 110
- Брэст — 344 470
- Бабруйск — 207 351
- Баранавічы — 171 361
- Барысаў — 135 696
- Пінск — 124 295
- Мазыр — 105 152
- Ліда — 103 916
- Орша — 102 759
- Салігорск — 97 818
- Наваполацк — 95 717
- Маладзечна — 89 068
- Полацк — 79 579
- Жлобін — 76 844
- Рэчыца — 65 213
- Жодзіна — 63 744
- Светлагорск — 62 602
- Слуцк — 60 056
- Кобрын — 52 635
- Слонім — 48 907
- Ваўкавыск — 41 510.
Апроч Гродна, вырасла колькасць насельніцтва ў Брэсце (+2009) і ў Лідзе (+1). Ва ўсіх астатніх буйных гарадах насельніцтва змяншаецца.
@nashaniva Гродна ўжо на трэцім месцы сярод гарадоў Беларусі па колькасці жыхароў #Гродно #Минск #Гомель #Витебск #Могилев #Брест #беларусь #белорусы #население #рождаемость #рейтинг ♬ Motivation - neozilla Чытайце таксама:
Дзе ў Беларусі небяспечней за ўсё? Крымінальны топ гарадоў і раёнаў
Мінск увайшоў у тройку самых крыміналізаваных гарадоў Усходняй Еўропы
Стала вядома, у якіх еўрапейскіх гарадах найбольш небяспечна знаходзіцца
Каментары