Грамадства1414

У Вільні адкрыецца дадатковы першы клас з беларускай мовай навучання

Як стала вядома «Радыё Свабода», ёсць папярэдняя дамоўленасць з муніцыпалітэтам Вільні аб адкрыцці яшчэ аднаго першага класа з беларускай мовай навучання. Бо адзіная беларускамоўная гімназія імя Скарыны перапоўненая: на 1 верасня 2023 года там было 408 вучняў.

«Мы заклікаем бацькоў падаваць заявы»

«Гэта не прыватная ўстанова, таму пытанне пашырэння гімназіі — у кампетэнцыі Віленскага гарадскога самакіравання», — тлумачыла раней «Радыё Свабода» дырэктарка «Скарынаўкі» Дыяна Стахновіч.

Вольга — сябра ініцыятыўнай групы беларусаў, якая намагаецца адкрыць у сталіцы Літвы яшчэ адну беларускамоўную школу. Пакуль ёсць дамоўленасць з муніцыпалітэтам дадаткова адкрыць толькі першы клас, расказала яна ў размове з «Радыё Свабода».

«Віцэ-мэр Вільні Арунас Шылярыс паабяцаў, што нам могуць дапамагчы адкрыць толькі першы клас. Нібыта для гэтага ёсць прыдатнае памяшканне ў зручным раёне горада.

Але мы заклікаем бацькоў падаваць заявы не толькі аб прыёме дзетак у першы клас, але яшчэ і ў другі ды трэці клас (паводле нашых звестак, там ёсць яшчэ вольныя памяшканні). Пакуль не буду гаварыць пра месца, але гэта рэальна. Папярэднія дамоўленасці ёсць, але застаецца шмат нявырашаных пытанняў», — тлумачыць Вольга.

Моўныя курсы для настаўнікаў, пераклад літоўскіх падручнікаў на беларускую

Днямі бацькі беларускіх школьнікаў Вільні сустрэліся з прадстаўнікамі Офісу Святланы Ціханоўскай.

Акрамя самой Ціханоўскай, у сустрэчы бралі ўдзел дарадца па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова, дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава, дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка. Прадстаўнікі Офісу маюць намер наведаць Скарынаўскую гімназію, а таксама сустрэцца з віленскімі гарадскімі ўладамі. Таму бацькі выклалі сваё бачанне праблем, расказала Вольга.

І адна з асноўных — гэта пацверджанне ў Літве дыпломаў беларускіх настаўнікаў, якія могуць выкладаць прадметы па-беларуску. Акрамя таго, паводле літоўскіх законаў, усе педагогі павінны ведаць літоўскую мову.

«Таму мы просім арганізаваць для беларускіх настаўнікаў інтэнсіўныя курсы па вывучэнні літоўскай. Каб за першы год яны здалі іспыт на ўзровень А2, а потым атрымалі адтэрміноўку на год, каб дайсці да ўзроўню В2.

Другое — гэта пераклад літоўскіх падручнікаў на беларускую мову. Каб нам дазволілі гэта зрабіць, узяць за аснову новыя літоўскія падручнікі.

Ёсць ідэя: пракласці, так бы мовіць, шлях ад Скарынаўскай гімназіі да ЕГУ. Канечне, літоўская мова будзе нашымі дзецьмі паглыблена вывучацца, але каб у дзяцей была перспектыва вучыцца далей па-беларуску, каб яны разумелі, навошта гэта ім», — кажа Вольга.

І дадае, што прадстаўнікі Офісу параілі ініцыятыўнай групе даваць болей інтэрв'ю, расказваць пра праблему ў літоўскіх СМІ.

Як правільна падаць заяву ў беларускамоўны клас?

Асноўная прэтэнзія літоўскіх гарадскіх уладаў да ініцыятыўнай групы бацькоў — маўляў, не так шмат з іх жадаюць, каб дзеці навучаліся па-беларуску, многіх задавальняюць расейскамоўныя школы.

Паколькі ўлады Вільні не могуць дакладна ацаніць попыт на беларускамоўнае навучанне, а электронная сістэма падачы заявак працуе своеасабліва, Вольга раіць бацькам беларускамоўных дзетак падаваць заяўкі праз афіцыйны сайт гарадскіх уладаў у Скарынаўскую гімназію.

«Электронная сістэма так пабудаваная, што калі ты выбіраеш беларускую мову навучання, табе паказваецца толькі адна гімназія імя Скарыны. А каб заяўку пачалі разглядаць, павінна быць пазначана тры школы. Калі ты выбіраеш з расейскай мовай, то беларускамоўная гімназія не паказваецца.

Калі вы хочаце дадаць яшчэ дзве школы (як прадугледжвае форма), то давядзецца падаваць заяўку ў ручным рэжыме праз электронную пошту аддзела адукацыі [email protected].

Таму мы зрабілі пакрокавую інструкцыю.

Але ёсць яшчэ адна акалічнасць: першую школу трэба выбіраць па прапісцы. Таксама складанасці. Таму прапануем выбіраць Скарынаўскую гімназію, а потым на электронную пошту гэтай гімназіі даслаць асобна ліст.

Як толькі вы падалі заяўку, запоўніце, калі ласка, вось гэтую форму: так ініцыятыўная група бацькоў, якая займаецца гэтым пытаннем, зможа даведацца, колькі заявак ужо пададзена ў аддзел адукацыі», — тлумачыць Вольга.

Чытайце таксама:

Дарадца Ціханоўскай расказала, як у Офісе пераходзяць на беларускую мову

У Стакгольме пачалі выкладаць беларускую мову

Дызайнер стварыў для дачкі азбуку на 24 мовах. Вось дзе яе можна замовіць

Каментары14

  • Влад
    02.04.2024
    Белорусам в Вильне лучше в английскую школу детей отдать!
  • Максим Дизайнер
    02.04.2024
    Влад

    Ты цены в этих школах видел, советчик?А из преимуществ, только английский. С такой логикой все бы давно в Лондоне жили, а по задворкам ЕС шарились.
  • Літвін, гаспадар з пад Вільні
    02.04.2024
    [Рэд. выдалена]

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні5

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

«Межы сціраюцца». Беларуска расказала, як і навошта стала вывучаць эсперанта на радзіме яго заснавальніка2

Беларуская прапаганда пабаялася паказаць, што Верамейчыка вывозілі самалётамі «Белавія» і «Аэрафлота»2

На плоце магілёўскага прадпрыемства з'явіўся гістарычны мурал ФОТАФАКТ1

У Варшаве хлопец пагражаў нажом беларусу і ўкраінцы. Яму не спадабалася мова, на якой яны размаўлялі10

«Мне не далі жыцця — увесь час правяралі, трэціравалі». Былы палітвязень расказаў, чаму праз тры гады пасля вызвалення ўсё ж выехаў з Беларусі1

Расійскі блогер сыграў у S.T.A.L.K.E.R.2 і выразаў літару Z на забітым персанажы. Ён жыве ў ЗША7

Лукашэнка даў прытулак суддзі Шміту, які ўцёк з Польшчы2

Справай Васіля Верамейчыка зацікавіўся ГУР Украіны7

«Атрута для нашых дзяцей». У ЗША разгарнуліся вялізныя спрэчкі пра штучныя фарбавальнікі ў прадуктах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні5

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні

Галоўнае
Усе навіны →