«Вушамі ў нас не кормяць». Бондарава цяпер ваюе з дзецьмі: пагражае ім прастралянымі каленямі і ГУБАЗіКам
Даносчыца збіраецца вылічваць экстрэмістаў сярод падлеткаў.
Даносчыца Вольга Бондарава цяпер ваюе з дзецьмі ў інтэрнэце. Усё пачалося з таго, што па яе патрабаванні ў Мінску адмянілі канцэрты двух папулярных расійскіх выканаўцаў — рэпера MZLFF і спявачкі Алены Швец.
Бондарава напісала данос у Мінкульт, паколькі ёй не спадабаліся тэксты песень гэтых выканаўцаў. Там актывістка выявіла прапаганду ўсяго на свеце: самагубстваў, ЛГБТ, гвалту, алкаголю і наркотыкаў, нецэнзурнай лаянкі і дэвіянтных паводзін.
Па гэтай самай прычыне Бондарава спрабавала сарваць канцэрт яшчэ аднаго куміра падлеткаў GSPD. Выступленне, аднак, адбылося. Мінкульт, праўда, забракаваў некалькі песень, а на самім канцэрце нарад АМАПа сарваў традыцыйны для мерапрыемстваў GSPD слэм у фармаце «сценка на сценку». У Мінкульце заявілі, што канцэрт прайшоў на «недастаткова высокім узроўні». Пазней GSPD расказаў, што песні, на якія спасылалася Бондарава ў даносе, ён даўно не выконвае.
Пастфактум чыноўнікі паабяцалі Бондаравай, што ні GSPD, ні Швец, ні MZLFF выступаць у Беларусі не будуць. Актывістка вырашыла, што перамагла, але раптам адкрыўся другі фронт.
Незадаволеныя адменай канцэртаў падлеткі аб'ядналіся ў чаты, дзе пачалі пісаць пра Бондараву і яе калег-даносчыкаў усё, што думаюць. Каментары ўтрымлівалі, так бы мовіць, крайне негатыўную ацэнку дзейнасці актывісткі. Бондарава паскардзілася, што некаторыя нават пісалі ёй абразы ў асабістыя паведамленні.
Актывістка вырашыла напісаць на падлеткаў, якія яе пакрыўдзілі, даносы. Яна анансавала, што чаты дзяцей будуць прызнаныя экстрэмісцкімі, а ўсе каментатары будуць затрыманыя ГУБАЗіКам. Больш за тое, Бондарава паабяцала, што ў будучыні падлеткі змогуць уладкавацца на працу толькі дворнікамі або дастаўшчыкамі піцы, таму што яны атрымаюць «таўро экстрэмістаў».
Пасля пагроз Бондаравай падлеткі пачалі выдаляць чаты і чысціць каментары. Аднак актывістка працягнула пагрозы, нават выйшла на новы ўзровень — стала пагражаць дзецям прастралянымі каленамі. А яшчэ зрабіла адсылку да затрымання меркаванага тэрарыста ў Расіі, якому сілавікі адрэзалі вуха.
«Дзеткі спешна выдаляюць свае каменты з мацюкамі, каб не стаць фігурантамі цудоўных пакаянных відэа ад нашага ГУБАЗа.
Дзеці, супакойцеся: не станеце, калі ў вашых дзеяннях не знойдуць складу злачынстваў, прадугледжаных экстрэмісцкімі артыкуламі. Калі знойдуць — станеце абавязкова. У нас з гэтым сур'ёзна. Вушамі, вядома, не кормяць, але ногі, калі раптам што не так, прастрэльваюць», — напісала актывістка ў сваім тэлеграм-канале.
Па словах Бондаравай, тых, каго яна вырашыць не прыцягваць за «экстрэмізм» — актывістка, мабыць, прысвоіла сабе такое права — паставяць на ўлік у міліцыі. А бацькоў аштрафуюць. Бондарава заяўляе, што захавала ўсе каментары і паведамленні падлеткаў.
Бондараву ў час выбарчага пікета ў Мінску, калі яна спрабавала стаць дэпутатам, назвалі «российской мразью»
«Страшна тое, што яны робяць у рамках Саюзнай дзяржавы». Супраць Бондаравай і яе каманды выступіў нават Мукавозчык
Хто муж Вольгі Бондаравай? Выглядае, што працуе кіроўцам у Еўрасаюзе
Даносчыцы Бондаравай намалявалі на выбарах менш за 5%
Каментары
Поднимает градус ненависти и отторжения у подростков к гос.власти