Бондараву ў час выбарчага пікета ў Мінску, калі яна спрабавала стаць дэпутатам, назвалі «российской мразью»
Прарасійская актывістка Вольга Бондарава сама распавяла пра выпадак у тэлеграм-канале.
Паводле яе, у часе агітацыйнага пікета мінчук назваў яе «российской мразью».
«У прысутнасці выбаршчыкаў», — дадала Бондарава.
Паводле яе, хлопца затрымалі праз 2 гадзіны пасля выпадку.
За свае дзеянні ён асуджаны паводле ч. 1 артыкула 10.2 КаАП РБ (абраза). Па гэтым артыкуле штраф можа быць да трыццаці базавых велічыняў.
Каментары