«Мы знойдзем гэтыя капейкі». Стала вядома, у колькі абыдзецца сёлетні УНС
Каштарыс выдаткаў на Усебеларускі народны сход у 2024 годзе складае 1 млн 510 тыс.рублёў — гэта амаль 466 тыс. даляраў.
Суму на пасяджэнні назваў кіраўнік сакратарыята УНС Валерый Міцкевіч. Пры складанні каштарысу ўлічылі выдаткі на правядзенне агульнага сходу УНС, а таксама на працу прэзідыума і сакратарыята ў 2024 годзе, паведамляе БелТА.
Адным з першых за зацвярджэнне каштарысу прагаласаваў Раман Галоўчанка. Гэта пракаментаваў Лукашэнка, назваўшы суму каштарысу капейкамі.
«Раман Аляксандравіч ужо прагаласаваў. Значыць, у яго грошы ў бюджэце ёсць.
Ну, калі не будзе, то мы знойдзем гэтыя капейкі. Гэта дзяржаўная справа. Заробім гэтыя грошы», — адзначыў Лукашэнка.
Ён таксама заявіў, што не будзе атрымліваць заробак на пасадзе старшыні УНС, таму што яму нельга атрымліваць два заробкі.
Дэкарацыя замест новага цэнтра ўлады. Што стала ясна з першага дня працы УНС?
Галасаванне за Лукашэнку і Косінца зрабілі не аднагалосным
«Яна ў штанах выйдзе, рубане». Лукашэнка прапанаваў у прэзідэнты нечаканую кандыдатуру
«Ды ён усіх закалупаў!» Упершыню ў Лукашэнкі з'явіўся намеснік. Хто ён — Аляксандр Косінец?
Лукашэнка стане старшынёй УНС адначасова з прэзідэнцтвам. Намеснікам будзе Косінец
Прапагандыст Тур, які крытыкаваў сонных чыноўнікаў на нарадах, сам заснуў падчас прамовы Лукашэнкі
Крайне хрыплы Лукашэнка пачаў выступ на УНС з ваяўніча антызаходняй рыторыкі
Хто яна, дэлегатка УНС з самай арыгінальнай прычоскай? ФОТАФАКТ
Каментары
Полмиллиона долларов, чтобы посадить кивающих болванов.