Вайна1111

Украіна вывела танкі Abrams з фронту з-за дронаў

Танкі аказаліся занадта ўразлівымі.

Танк Abrams. Фота: laned.ru

Украінская армія вывела з фронту амерыканскія танкі Abrams M1A1 з-за расійскіх разведвальных і ўдарных дронаў, якімі цяпер кішыць паветраная прастора над полем бою. Танкі аказаліся занадта ўразлівымі перад дронамі, — піша агенцтва Associated Press (AP).

Аб вывадзе ўкраінцамі «Абрамсаў» з фронту журналістам на ўмовах ананімнасці распавялі два амерыканскія ваенныя чыноўнікі, а намеснік старшыні Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША ў інтэрв'ю сказаў, што амерыканскія і ўкраінскія вайскоўцы зараз разам думаюць, як их прымяняць.

ЗША перадалі Украіне 31 танк «Абрамс» у студзені 2023 года. Тады планавалася, што гэтыя і іншыя перададзеныя саюзнікамі танкі дапамогуць украінскай арміі прарваць расійскія лініі абароны і адваяваць акупаваныя тэрыторыі.

Але з тых часоў сітуацыя моцна змянілася: паветра над лініяй фронту кішыць дронамі. «Няма адкрытай прасторы, праз якую можна проста праехаць, каб не баяцца быць заўважаным», — патлумачыў журналістам адзін з вайсковых чыноўнікаў.

Паводле яго слоў, пяць з 31 «Абрамса» ўжо знішчаныя.

«Калі казаць пра тое, як змянілася тэхніка бою, масіраваная браня ў асяроддзі, насычаным беспілотнымі паветранымі апаратамі, можа быць пад пагрозай», — сказаў у інтэрв'ю AP намеснік старшыні Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл ЗША адмірал Крыстафер Грэйдзі.

«Мы будзем працаваць з нашымі ўкраінскімі партнёрамі і іншымі партнёрамі на месцы і дапаможам ім прадумаць, як прымяняць гэтую тэхніку ў такой абстаноўцы», — паабяцаў адмірал Грэйдзі.

Каментары11

  • Скупы плаціць двойчы
    26.04.2024
    бабруйчанін, а беларус заплаціў акупацыяй краіны
  • бабруйчанін
    26.04.2024
    Скупы плаціць двойчы, Пасля падлічым падрахуем падабьем кошты страты...2 светавая Прага - Варшава Парыж Ляндон....і шмат іньшага.Па другое ты лічыш Украіна 30 год абірала 24 Лютага ?У 14 годзе адзінкі адчулі у 17- 19 годзе 75 % стамілісь У 2022 да 24 лютага " марылі аб шашлыках"
  • Влад
    26.04.2024
    Это перемога чи здрада?

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Учарашні вецер знёс і паламаў у чалавека цяпліцу за 1500 даляраў2

Жыхары прыватнага дома ў Вілейцы ператварылі свой двор у казачны маёнтак ВІДЭА1

На станцыі «Спартыўная» хлопец апынуўся на рэйках — цягнік спыніўся проста перад ім3

Знайшлі мёртвым мужчыну, якога ўчора абвяшчалі ў вышук

З'явіліся падрабязнасці забойства расійскага генерала ў цэнтры Масквы4

Беларус спрабаваў уехаць у Літву з налепкай «СССР» на машыне. Наіўны9

Бацька падазраванага па справе забойства ў Варшаве беларускі Лізы стаў на калені перад сынам у судзе

Еду на канцэрт Каржа ў Варшаву — у мяне не будзе праблем у Беларусі?8

У Краснадарскім краі — экалагічная катастрофа пасля разліву мазуту з затанулых танкераў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →