У фінальным матчы беларуская тэнісістка саступіла першай ракетцы свету польцы Ізе Свёнтэк у трох сэтах: 7:5, 4:6, 7:6 (9:7). Матч працягваўся тры гадзіны.
Сабаленка раней двойчы выйгравала гэты турнір у Мадрыдзе: у 2021 годзе і ў 2023-м. Летась у фінале яна выйграла акурат у Свёнтэк.
Да спаборніцтваў у іспанскай сталіцы ў Сабаленкі, якая цяпер другая ракетка свету, былі чатыры няўдалыя турніры запар. Яна нідзе не дабіралася да паўфіналу, саступіўшы ў палове з васьмі матчаў.
Каментары