Спорт33

Арына Сабаленка: Мы выраслі ў цяжкіх умовах

Другая ракетка свету патлумачыла, чаму ва Усходняй Еўропе поўна зорак тэніса.

Арына Сабаленка падчас прэс-канферэнцыі 15 красавіка. Фота: Robert Prange / Getty Images

Арына Сабаленка на прэс-канферэнцыі перад стартам турніру ў Штутгарце адказала на цікавае пытанне. Журналісты папрасілі беларуску растлумачыць, чаму большасць топ-тэнісістак прадстаўляюць краіны Усходняй Еўропы, піша Championat.com.

«Мы ўсе выраслі ў цяжкіх умовах. Мы сапраўды моцныя людзі і байцы. Цяжка сказаць. Гэта адзінае тлумачэнне, якое прыходзіць у галаву. Прынамсі, да мяне гэта дакладна адносіцца. Мне было нялёгка, і я заўсёды змагалася за сваю мару. Думаю, што мы такія як бы ўстойлівыя», — сказала Сабаленка.

Топавых тэнісістак з Усходняй Еўропы, сапраўды, вельмі шмат. Гэты рэгіён хоць і ўключае ладную колькасць краін, але амаль усе з іх невялікія па плошчы і з малой колькасцю насельніцтва. Таксама вядучыя тэнісісткі Казахстана маюць расійскія карані.

У топ-10 роўна палова тэнісістак з Усходняй Еўропы: Іга Свёнтак (Польшча), Арына Сабаленка (Беларусь), Алена Рыбакіна (Казахстан), Маркета Вондраўшава (Чэхія) і Алена Астапенка (Латвія). Прычым Свёнтак і Сабаленка з'яўляюцца першай і другой ракеткамі свету, а Рыбакіна — чацвёртая.

@nashaniva Арыну Сабаленку пабачылі з новым мужчынам, і ён клаў ёй руку ніжэй за талію #беларусь #белорусы #новостибеларуси #беларускаямова #аринасоболенко #теннис ♬ TRANSGENDER (PEARL WHITE VIP) - PEARL WHITE

Калі браць топ-50 рэйтынгу, то доля спартсменак з Усходняй Еўропы яшчэ павялічыцца. 29 тэнісістак з 50 найлепшых у свеце — з Усходняй Еўропы. Беларуска Вікторыя Азаранка, якая ў 2012 годзе была першай ракеткай свету, займае 25-ы радок.

Варта зрабіць зніжку на тое, што значная частка пералічаных зорак прадстаўляе Расію (дзевяць), Чэхію (сем) і Украіну (пяць), але гэта толькі сведчыць аб развітой школе тэніса ў гэтых краінах. У многіх іншых дзяржавах Усходняй Еўропы яна таксама на годным узроўні.

Разам з тым у топ-50 няма тэнісістак з такіх буйных краін Заходняй Еўропы, як Іспанія і Германія.

Каментары3

  • Агаворка па Фрэйду
    16.04.2024
    У якіх гэта "цяжкіх умовах"? Расла ў "крышталёвым сасудзе" пры неверагодный "стабільнасці"" і бесперапынным росквіце, Пара Сабаленку прыцягнуць да адказнасці за дыскрэдытацыю сінявокай і яе правадыра.
  • Лгунья
    16.04.2024
    Агаворка па Фрэйду, и правда. Не росла в бедности. Родилась и росла при этом конюхе. Теннис - спорт для богатых.
  • Чэхі раслі ў цяжкіх умовах?)) хаха)
    19.04.2024
    ганьба якая)) што у цябе было цяжкага? цяжка жыць без мазгоў? згодзен. Толькі пры чым тут геаграфія. На аўтобусе 20 хвілін ездзіць на трэніроўку? трэніравацца 4 гадзіны ў дзень, айай. Маладзец.

    Яна не разумее, што яна ўжо паставіла сябе як чалавек 3га сорту, усе адно што яна там мяркуе. Гэта як "гісторыі пошуку" бамжа які знайшоў нешта на сметніку ды разбагацеў - пляваць

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта10

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі6

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў3

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю5

У Вільні прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка з удзелам каліноўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта10

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →