Сябры і паплечнікі запрашаюць на вечарыну памяці грамадскага дзеяча, камандзіра падраздзялення батальёна «Волат» Палка Каліноўскага Міраслава «Мыша» Лазоўскага, які 16 мая 2023 года гераічна загінуў, прыкрываючы адыход пабрацімаў у Бахмуце, паведамляе «Будзьма».
Вечарына пройдзе:
16 мая па адрасе: Aukų g. 2A, Vilnius (Музей акупацыі).
Пачатак: 17.30
У праграме:
— успаміны пра Міраслава як дзеяча і асобу ад тых, хто яго ведаў;
— расповед пра слаўныя бітвы ВКЛ ад гісторыка Віктара Якубава;
— любімыя песні Міраслава ад барда Змітра Бартосіка;
— выступ гурту сярэднявечнай музыкі Lity Taler.
Каментары