Свет1717

Кандыдат, што праводзіў прарасійскія наратывы, перамог у раёнах Літвы, якія мяжуюць з Беларуссю

Эдуардас Вайткус набраў па ўсёй Літве 7,3% галасоў. Але ў Вісагінасе і Салечніцкім раёне за яго прагаласавалі каля 40% выбарцаў.

Эдуардас Вайткус. Фота Lrt.lt

Крытыка Еўрасаюза, фінансавых і палітычных эліт і заклік сябраваць з Расіяй, Беларуссю і Кітаем — вось асноўныя пасланні, з якімі ішоў на выбары ў Літве 67-гадовы прафесар-гематолаг Эдуардас Вайткус.

Ён быў адзіны з васьмі кандыдатаў з такімі поглядамі. «Крамлёўскія куранты» — сказаў пра такую платформу прэзідэнт Наўседа. 

Вынік Вайткуса нельга лічыць поспехам: ён набраў 7,3% галасоў і заняў пятае месца. 

Але ў мясцовасцях Віленшчыны, населеных беларускамоўнымі палякамі, Вайткус перамог. У Салечніцкім (Шальчынінкайскім) раёне за Вайткуса прагаласавала больш за 39% выбаршчыкаў. Аналагічна і ў Вісагінасе — расейскамоўным горадзе, населеным у значнай долі былымі работнікамі Ігналінскай АЭС.

У гэтых мясцовасцях ён заняў першае месца, абагнаўшы і Наўседу, і Шыманіце.

Магчыма, вынік Вайткуса быў бы меншым, калі б на выбары, як гэта бывала раней, ішоў кіраўнік Выбарчай акцыі палякаў Літвы Вальдэмар Тамашэўскі, адзначыла ў каментары для Літоўскага тэлебачання палітолаг з Клайпедскага ўніверсітэта Габрыеле Бурбуліце-Цыскарышвілі.

Выбары ў Літве прайшлі выключна спакойна, без ніводнага інцыдэнту. Яўка выбарцаў была не рэкорднай, але найбольшай ад 1997 года.

У другі тур прайшлі дзейны прэзідэнт Гітанас Наўседа і дзейная прэм’ер-міністарка Інгрыда Шыманіце. За Наўседу прагаласавалі 45% выбарцаў, за Шыманіце — 20%.

У Літве існуе кансэнсус па асноўных кірунках замежнай палітыкі, тэмамі выбараў былі ў асноўным унутрыпалітычныя пытанні — сярод якіх, да прыкладу, ці павінна матэматыка быць абавязковым выпускным экзаменам.

Аднак ёсць і палітычныя пытанні, якія дзялілі кандыдатаў і якія датычаць беларусаў.

Так, Гітанас Наўседа выступаў за тое, каб абмежаванні для грамадзян Беларусі былі ўраўнаваныя з абмежаваннямі для грамадзян Расіі. А парламенцкая большасць, якую ўзначальваюць кансерватары Шыманіце, гэтыя прапановы блакавала. Акрамя таго, Наўседа выступае за перавод сярэдніх школ, якія працуюць на мовах «несяброўскіх краін», на літоўскую мову, што прывяло б таксама да закрыцця віленскай беларускай гімназіі імя Францішка Скарыны. Шыманіце супраць такой прапановы.

Наўседа ішоў на выбары як незалежны кандыдат. Яго падтрымалі ў тым ліку левацэнтрысцкія сацыял-дэмакраты.

Шыманіце была вылучаная партыяй Хрысціянскіх дэмакратаў — Саюзам Айчыны. Яе база падтрымкі — Вільня, яна тут перамагла.

Трэцяе месца на выбарах заняў адвакат Ігнас Вегеле з 12% галасоў, яго падтрымлівалі правыя партыі.

На чацвёртым месцы — папуліст Рэмігіюс Жамайтайціс з 9% галасоў.

Наўседа перамог Шыманіце ў другім кругу і на мінулых выбарах. Чакаецца, што ён паўторыць свой поспех і зараз.

Каментары17

  • *
    13.05.2024
    У Вісаганісе - суцэльныя маскалі, менавіта так сябе і вызначаюць - РУСКІЯ. Аднойчы быў там. Падумаў што трапіў у мясьціну з машыны часу
    У Салешніках усе сябе пазіцыянуюць на палякаў. Нават надпісы на вакзале па-польску. 

    Па факце - і там і там манкурты з бавоўнай ў галаве замест глузду
  • Так
    13.05.2024
    Класіка. Беларускамоўныя, якія думаюць, што палякі, але ментальна расейцы.
  • Типок Вагнерок
    13.05.2024
    [Рэд. выдалена]

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?5

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?

Усе навіны →
Усе навіны

«Ніхто не ведаў, што гэта нешта прапагандысцкае». Чалавек са спорту, які супраць Лукашэнкі, зняўся ў роліку «Надо!»9

Кампартыя: Наш кандыдат ідзе на выбары не замест, а разам з Лукашэнкам13

Святлана Лабада выгнала са свайго канцэрту расіянку, якая адмовілася асудзіць палітыку Пуціна1

З Расіяй у футбол пагадзілася згуляць 184-я зборная свету. Але і яна выставіць аматараў1

Колькі беларускай мовы было ў афармленні міжнароднай канферэнцыі па бяспецы ў Мінску?5

Лукашэнка кажа пра «Глабальную большасць». Падлічылі, колькі краін у ААН галасуюць аднолькава з Беларуссю6

Памёр суддзя, які ў 1986 годзе вынес смяротны прысуд кату Хатыні3

Пашынян прапанаваў адмовіцца ад назвы «армянскі каньяк»4

Дзермант і Пятроўскі крычалі «Тшэба!» Лукашэнку, але прывялі ў ЦВК камуніста Сыранкова3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?5

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?

Галоўнае
Усе навіны →