Марына Васілеўская ўсё яшчэ не аднавілася пасля палёту. Здагадайцеся, хто ёй дапамагае
Касманаўтка зноў адправілася ў Расію.
Яна наведала Звёздны гарадок пад Масквой, дзе разам з расійскім касманаўтам беларускага паходжання Алегам Навіцкім усклала кветкі да помніка Юрыю Гагарыну.
Акрамя таго, Васілеўская расказала прэсе, што дагэтуль не аднавілася пасля палёту, паведамляе АНТ.
«Аднаўленне ўсё яшчэ працягваецца, усё атрымалася нестандартна. Але нічога, мая радзіма, беларускі народ і Аляксандр Лукашэнка вельмі падтрымліваюць. Нічога, аднаўляемся паціху», — адзначыла Васілеўская.
Пасля вяртання з космасу Васілеўская, якая атрымала званне Героя Беларусі, актыўна ўдзельнічае ў дзяржаўных мерапрыемствах. Яна выказала жаданне наведаць усе дзяржарганізацыі ў Беларусі.
Касманаўтка Марына Васілеўская перадала Лукашэнку сцяг, які пабываў у космасе
Касманаўт Алег Навіцкі прыехаў у Брэсцкую крэпасць у Z-майцы ФОТА
Качанава сустрэлася з Марынай Васілеўскай і не ўпусціла магчымасці лішні раз працытаваць Лукашэнку
Марына Васілеўская расказала, пра што ў яе найчасцей пытаецца працоўны люд. Пытанне вас шакуе
Марына Васілеўская расказала, чым плануе займацца далей
Каментары