LADA аднавіла выпуск усяго мадэльнага раду. Цана на папулярную Lada Largus — космас
Раней мадэль не выпускалі праз недахоп кампанентаў.
Мадэль старая, цана — новая
Расійскі аўтавытворца заявіў пра поўнае аднаўленне выпуску Lada Largus на заводзе ў Іжэўску. Раней Largus выраблялі ў Тальяці. У выніку адмовы Renault ад працы ў Расіі выпуск Largus быў спынены праз недахоп кампанентаў.
Цяпер цэны на новыя ўніверсалы пачынаюцца з 18 200 даляраў за пасажырскую версію ў камплектацыі Classic. Для параўнання, напрыканцы 2021 года цэны на Largus у Беларусі стартавалі з 31 тысячы рублёў, што па тагачасным курсе складала каля 12 500 даляраў.
У лінейцы з'явіцца электрамабіль
Таксама, як і раней, мадэль Largus будзе даступная і ў грузавой версіі. Да канца года ў Іжэўску плануецца выпусціць да 50 000 Largus, уключаючы і электрычную мадыфікацыю e-Largus.
Lada Largus у сваю чаргу застаецца ўсё той жа Dacia Logan MCV, якая выйшла ў свет 18 гадоў таму. У 2021-м Largus таксама перажыў глыбокі рэстайлінг, атрымаўшы пярэднюю частку, як у Dacia Logan другога пакалення.
А вось з боку і з тылу сучасная Lada Largus амаль не адрозніваецца ад Dacia Logan MCV 2006 мадэльнага году.
Каментары
Там залатыя іконкі замест эйрбэгаў!