Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманымі. На камеру мужчына гаворыць, што з'яўляецца дырэктарам івэнт-агенцтва «Графіміл», а ягоная жонка працуе там жа інструктаркай па танцах.
Сужонцы «прызнаюцца», што былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» рэсурсы, а таксама нібыта рэгістраваліся ў чат-боце «Перамога».
Паводле даных Міністэрства культуры, івэнт-агенцтва «Графіміл» зарэгістраванае на Сяргея Сарокіна, піша «Медыязона».
Каментары