На хірурга-стаматолага і двух яго сяброў павесілі цэлы пакет крыміналак за чат, у якім яны перапісваліся між сабой
Адзін з фігурантаў — палітвязень Эдуард Кашэцян. Пра затрыманне двух яго сяброў дагэтуль нічога не было вядома. Ім пагражае да дванаццаці гадоў калоніі.
Эдуард Кашэцян — 32-гадовы мінчук з армянскімі каранямі. Па адукацыі ён урач, хірург-стаматолаг. Працаваў у 4-й гарадской стаматалагічнай паліклініцы.
Яго затрымалі ў верасні 2023-га за чат, у якім яны з сябрамі абмяркоўвалі розныя падзеі. Імаверна, тады ж затрымалі і двух яго сяброў.
Сябры Эдуарда — 33-гадовы Уладзімір Алісіевіч і 34-гадовы Андрэй Валахановіч. Вядома, што яны сябравалі вельмі даўно. Уладзімір, калі верыць яго сацсеткам, прадаваў нерухомасць, пра род заняткаў Андрэя нічога невядома.
Іх абвінавачваюць па пяці артыкулах. Гэта «распальванне варажнечы групай асобаў або з цяжкімі наступствамі» (ч. 3 арт. 130 КК), «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369-1 КК), «рэабілітацыя нацызму, здзейсненая групай асобаў або з цяжкімі наступствамі» (ч. 3 арт. 130-1 КК), «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК) і «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК).
Сябрам пагражае ад 5 да 12 гадоў калоніі. Суд над мужчынамі пачнецца 7 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
Па пладах іхніх пазнаеце іх. Дураў звычайны маскалёвы агент. А недалёкія працягваюць карыстацца ягонымі "укантакце" і "тэлеграмам", іх садзяць пачкамі, а яны ўсё роўна карыстаюцца.
Тут, дарэчы, у лукашыстаў часта ўсё прасьцей: лукашысты проста садзяць актыўных і праўдзівых нібыта за нейкія перапіскі, якіх ніколі не было, так прасьцей і хутчэй шыць справы.