Адкрыта перадзамова на кнігу Маляваныча «Ровар Байсік і згублены званочак»
На інтэрнэт-старонцы выдавецтва Slowianka ўжо можна зрабіць перадзамову на новую кніжку «Ровар Байсік і згублены званочак» ад Аляксандра Ждановіча (Маляваныч).
«Даражэнькія чытачы! Я жадаю, каб вы былі смелыя, леккія, імклівыя. Каб не баяліся новых дарог і адкрыццяў! Але памятайце: прыйдзе ў жыцці такі момант, калі лепей будзе спыніцца, падумаць, агледзіцца. Ці не пакрыўдзілі вы каго? Ці правільную выбралі дарогу? І тады з новым вопытам рушыць далей! А яшчэ гэтая казка была напісана таму, што ў дзяцінстве я вельмі любіў катацца на ровары… спадзяюся, як і вы?!», —апісвае сваю новую казку Маляваныч.
Атрымаць зніжку можна, зрабіўшы перадзамову на кніжку да 12 чэрвеня.
Каментары