У новым выпуску ТОКу палітолаг Юрый Дракахруст выказаў нетрывіяльны погляд на беларускіх прапагандыстаў. І патлумачыў, чаму некаторых з іх можна назваць інтэлектуаламі.
Па словах Дракахруста, беларускія прапагандысты, кшталту Гігіна, Пятроўскага, Шпакоўскага, Дзерманта — «таксама Беларусь, таксама беларушчына».
«Вось такія мы. У тым ліку такія, як яны. Яны частка беларускага дыскурсу, наратыву. Гэта тое, пра што Беларусь гаворыць сама сабе і пра што гаворыць свету. (…) Вось такія мы ёсць. Іншых значных інтэлектуалаў на тым баку няма».
Палітолаг выказвае думку, што многія з сённяшніх праўладных прапагандыстаў не згубяцца і ў новай Беларусі і таксама будуць іграць свае ролі.
Дракахруст адзначае, што не падзяляе іх погляды, але не лічыць іх «дурнямі ці нейкімі падонкамі». «У мяне няма прэтэнзій да тых, хто выбірае іншы бок», — заўважае палітолаг.
Найбольш ангажаванымі ў палітыку ён лічыць Гігіна і Шпакоўскага. «Адзін дэпутат, другі — дыпламат, чыноўнік».
Палітолаг мяркуе, што Гігіна можна назваць інтэлектуалам, і тлумачыць:
«Інтэлектуал — гэта не медаль «За адвагу» і не медаль за тое, што яны такія разумныя, як і мы. (…) Гебельс быў інтэлектуалам. Каму было радасці ад яго інтэлектуалізму? Нямногім. Інтэлектуал — гэта не пахвала».
Глядзіце цалкам:
Каментары
У Дракахруста няма прэтэнзій да адыёзных лукашэнкаўскіх прапагандыстаў, якія не вылазяць з тэлеперадач расейскай прапаганды: Гігіна, Пятроўскага, Шпакоўскага, Дзерманта.
Яны для Дракахруста «таксама Беларусь, таксама беларушчына».