Грамадства1515

Польскі банк даў беларусам два тыдні, каб прынесці ДНЖ. Хто не прынясе, таго адключаць ад праграмы

Многія беларусы, якія з'яўляюцца кліентамі банка Santander у Польшчы, атрымалі ад яго эсэмэскі на рускай мове. Банк просіць іх прадставіць да 26 чэрвеня польскі ДНЖ — часовы або сталы, піша тэлеграм-канал Dzik Pic.

Адзін з беларусаў, які атрымаў такі СМС, звязаўся з банкам і расказаў, што яму там удалося даведацца:

«Патэлефанаваў, [спытаў, што будзе, калі не прынесці пластык]. Сказалі, мабільная праграма будзе заблакаваная, але можна будзе карыстацца картай, BLIK. […] Для сябе прыняў рашэнне больш не карыстацца Santander, і ў найбліжэйшы час выведу ўсе грошы і закрыю рахункі».

У якасці прававога абгрунтавання сваіх дзеянняў банк спасылаецца на дакументы Еўрасаюза аб абмежавальных мерах у сувязі з сітуацыяй у Беларусі і датычнасцю Беларусі да агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Абмежаванні з боку банка Santander для грамадзян Беларусі без польскага ДНЖ пачаліся ў 20-х чыслах мая. Такім людзям блакавалі доступ да рахунка і мабільнай праграмы. Гэта значыць, яны маглі плаціць картай, але не маглі, напрыклад, мяняць валюту анлайн. 

Каментары15

  • ром
    12.06.2024
    негоспода. храните деньги в стеклянной банке
  • Чытач
    12.06.2024
    У Нямеччыне прасілі беларусаў дасылаць ДНЖ яшчэ 2 гады таму каб прадоўжыць карыстацца банкам. Ня бачу ў гэтым нічога абуральнага.
  • Лявон
    12.06.2024
    Ва ўсёй Паўночнай Еўропе без ЧВЖ і ІД-карткі з паліцыі нічога не адкрыеш, нават размаўляць ня будуць. Ня бячу праблемы, калі ты ў краіне легальна

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне7

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер2

Беспілотнік упершыню атакаваў тэрыторыю Дагестана

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе хісткія штаты28

З-за рэгулявання штарміць сферу таксі: машын стала менш, паслугі падаражэлі1

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Што будзе, калі знайсці грошы ў банкамаце: досвед мінчанкі

Біткойн рэкордна вырас на фоне навін пра паспяховыя вынікі Трампа

Трамп выйграў першы хісткі штат

Нерухомасць як інвестыцыя. Наколькі выгадна «бетанаваць» грошы ў Беларусі?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне7

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Галоўнае
Усе навіны →