Улады расказалі, чаму дагэтуль не пачалі рэканструкцыю Чырвонага касцёла
Рэканструкцыя касцёла Святога Сымона і святой Алены ў Мінску пачнецца пасля таго, як будзе дапрацаваная праектна-каштарысная дакументацыя, паведаміў на прэс-канферэнцыі упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак.
«У дзяржаўнай экспертызы былі заўвагі да праекта, таму цяпер дакументацыя дапрацоўваецца. Калі будзе атрымана станоўчае заключэнне, тады і пачнуцца работы», — заявіў Аляксандр Румак.
Раней паведамлялася, што работы ў касцёле павінны пачацца ў першым квартале 2024 года, але заканчваецца ўжо другі квартал, а ніякага руху там заўважана не было.
У канцы верасня гэтага года споўніцца два гады, як касцёл святых Сымона і Алены закрыты ўладамі. Храм адключаны ад камунікацый, парафію прымусілі забраць сваю маёмасць.
Без святла, вады і храма жыве ў Мінску Капелан Папы Рымскага
У Чырвоным касцёле абяцалі ў першым квартале пачаць будаўнічыя работы. Што з гэтым цяпер?
З дзвярэй Чырвонага касцёла знік дакумент аб апячатванні. Рэстаўрацыя ўжо пачалася?
Эскізы алтарных роспісаў мінскага Чырвонага касцёла выкупілі беларусы замежжа
Праект рэканструкцыі Чырвонага касцёла «запусцілі ў працу»
Каментары