Свет33

«Вінаваты па ўсіх пунктах». Прысяжныя вынеслі вердыкт па гістарычнай справе супраць Трампа

Суддзя вынесе прысуд 11 ліпеня.

Дональд Трамп у судзе. Фота: Curtis Means / Pool Photo via AP

Прысяжныя ў судзе Нью-Ёрка прызналі былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа вінаватым у фальсіфікацыі дзелавой дакументацыі з мэтай утойвання сумы, выплачанай былой порнаактрысе Стормі Дэніелс напярэдадні выбараў 2016 года, піша Бі-бі-сі.

Працэс на Манхэтэне быў гістарычным — Трамп стаў першым былым прэзідэнтам, прызнаным вінаватым у крымінальным злачынстве. Агулам яму былі выстаўленыя абвінавачванні па 34 пунктах. Прысяжныя прызналі яго вінаватым па ўсіх эпізодах.

Прысуд былому прэзідэнту вынесе суддзя Хуан Мерчан, які старшынюе на працэсе. Гэта адбудзецца 11 ліпеня.

Перад тым, як пакінуць залу, Мерчан падзякаваў прысяжным за тое, што яны надалі справе «ўвагу, якой яна заслугоўвае».

Для высвятлення ўсіх падрабязнасцяў справы ў суд былі выкліканыя шматлікія сведкі, якіх дапытвалі пракуроры і адвакаты экс-прэзідэнта.

У аўторак суд выслухаў заключныя аргументы бакоў, а ў сераду Мерчан даў прысяжным Апошнія інструкцыі, і яны адправіліся абмяркоўваць вердыкт. Для абвінаваўчага або апраўдальнага прысуду быў неабходны аднагалосны вердыкт усёй Калегіі прысяжных.

Пасля выхаду з залы пасяджэнняў Дональд Трамп даў кароткі каментар журналістам і сказаў, што «гэта далёка не канец».

«Мы будзем працягваць змагацца, мы будзем змагацца да канца і мы пераможам, бо наша краіна ператварылася ў пекла, — сказаў ён. — У нас больш няма ранейшай краіны, у нас бардак».

Былы прэзідэнт таксама зноў абрынуўся на дзейную адміністрацыю ЗША, якую ён вінаваціў у сваім пераследзе.

«Гэта было зроблена адміністрацыяй Байдэна, каб параніць і нашкодзіць апаненту, палітычнаму суперніку», — дадаў ён.

Каманда Джо Байдэна, каментуючы вердыкт прысяжных, заявіла, што «ніхто не стаіць вышэй за закон».

«Дональд Трамп заўсёды памылкова лічыў, што ён ніколі не сутыкнецца з наступствамі парушэння закона дзеля сваёй асабістай выгады. […] Ёсць толькі адзін спосаб не дапусціць Дональда Трампа ў Авальны кабінет: скрыня для галасавання», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара перадвыбарнай кампаніі Байдэна Майкла Тайлера.

Юрыдычная каманда Трампа пакуль не плануе рабіць афіцыйную заяву з нагоды вердыкту.

Дональда Трампа абвінавачвалі ў фальсіфікацыі дзелавой дакументацыі, на падставе якой ажыццяўлялася выплата 130 тысяч даляраў Стормі Дэніелс напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2016 года.

Дэніелс сцвярджала, што ў іх з Трампам быў сэкс у 2006 годзе, і былы адвакат прэзідэнта Майкл Коэн заплаціў ёй, каб яна маўчала пра гэта.

Абвінавачванне сцвярджае, што Трамп сфальсіфікаваў дакументацыю, калі кампенсаваў Коэну выдаткаваныя грошы, аформіўшы гэта як аплату юрыдычных паслуг.

Трамп не прызнаў віну ні па адным з 34 пунктаў абвінавачвання, а таксама адмаўляў той факт, што ў яго быў сэкс з Дэніелс.

У аўторак бакі абвінавачвання і абароны выступілі з заключнымі аргументамі, паспрабаваўшы пераканаць прысяжных у вінаватасці або невінаватасці былога прэзідэнта.

Кіраўнік юрыдычнай каманды Трампа Тод Бланш заявіў, што яго кліент стаў ахвярай шантажу з боку порнаактрысы, а таксама паспрабаваў паставіць пад сумнеў паказанні сведак абвінавачвання, галоўным чынам Майкла Коэна, якога ён назваў «найвялікшым хлусам усіх часоў».

Бланш заявіў, што Трамп невінаваты, а пракуратура не змагла нічога даказаць.

Пракурор Джошуа Стэйнглас падчас свайго выступу запярэчыў адвакатам экс-прэзідэнта, што акрамя паказанняў Майкла Коэна ў справе існуе «гара доказаў», якія пацвярджаюць віну Трампа.

«Яны хочуць зрабіць гэтую справу пра Майкла Коэна», сказаў ён. — Гэта справа пра Дональда Трампа і пра тое, ці павінен ён несці адказнасць за ўнясенне ілжывых запісаў у сваю дзелавую дакументацыю і пра тое, ці рабіў ён гэта, каб схаваць парушэнні на выбарах».

Менавіта тое, што Трамп здзейсніў адно злачынства, каб схаваць іншае – і было галоўным тэзісам абвінавачвання на чале з акруговым пракурорам Манхэтэна Элвінам Брэгам, які выставіў абвінавачванні экс-прэзідэнту летась.

Каментары3

  • Во хлусіць!
    31.05.2024
    Каб у Трампа не было сэкса з Даніэлз? Ну дык які ж гэта Трамп тады, можа яму на пакой ужо адправіцца, ці што ён сабе думае??
  • За секс
    31.05.2024
    За секс засудзяць !
    Нягеглы Байден толькі слоўны сэкс ведае.
    ... мазгі добра, а справы на 0.
  • бабруйчанін
    31.05.2024
    ))) На.вошта нам падобная Права Закон " дзе..макрацыя " па амэріканскі.?? Перад Законам ўсе роўныя крымінальная адказнасць шкода на 400млн$ болей Спроба утрымання улады праз гвалт...Сэкс тэрарызм Нейкія ассацыацыі..хопіць))
    Гэта фаварыт у амэрыканскіх выбарцаў ))) Супернік таксама ні айс як зараз тікток пакаленне кажа))) Амерыка форэвар

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →