МУС Беларусі заявіла аб перадачы Літве двух грамадзян гэтай краіны. Іх шукалі па каналах Інтэрпала па абвінавачаннях, звязаных з наркабізнэсам і нанясеннем цялесных пашкоджанняў.
«За незаконнае захоўванне з мэтай збыту буйных партый какаіну і канабісу ў міжнародны вышук быў абвешчаны 20-гадовы мужчына, а 58-гадовы літовец — за наўмыснае прычыненне нажом цяжкіх цялесных пашкоджанняў», — паведамілі ў МУС.
Аднаго мужчыну затрымалі ў Мінску, другога — у Магілёве.
Генпракуратура, разгледзеўшы запыт Літвы, прыняла рашэнне аб выдачы абвінавачаных. Іх перадалі літоўскаму боку на памежным пераходзе Каменны Лог — Меднікі.
Каментары