Грамадства77

Айцішнік за год не знайшоў працы ў Польшчы і едзе назад у Беларусь

Гісторыя рэлакейту «туды і назад».

Уладзіслаў скончыў БНТУ па спецыяльнасці «інжынер-механік». У ІТ трапіў 12 гадоў таму. Цяпер ён .NET-распрацоўшчык, піша Devby.io.

Ад восені 2022 жыве ў Польшчы. Месяц+ таму яго звольнілі з кампаніі, у якой ён прапрацаваў больш за год. Што праўда, праца яму не падабалася, таму ён цэлы год шукаў новую. Разаслаў пад сотню рэзюмэ, схадзіў на сумоўі і нават паспеў трохі папрацаваць «на баку». Але не склалася.

@nashaniva Беларус не змог жыць у Польшчы #беларусь #нашаніва #лукашенко #александрлукашенко #белорусы #работаминск ♬ Criminals - F.O.O.L

«Усе каналы вельмі дрэнна працуюць»

— У Польшчу я пераехаў у лістападзе 2022 года, уладкаваўся ў польскі офіс буйной аўтсорсінгавай кампаніі з беларускімі каранямі, у якой на той момант працаваў. Але неўзабаве давялося звольніцца, бо наш праект закрыўся.

Новую працу знайшоў хутка — уладкаваўся ў офіс яшчэ адной буйной кампаніі з беларускімі каранямі, прычым на вышэйшы аклад.

Усё было нядрэнна да красавіка 2023 года, калі мяне і іншых калег скарацілі. Я адразу ж знайшоў яшчэ адную працу — Software Engineer (аддалена). Што праўда, гэты варыянт быў так сабе — з тайм-трэкінгам і скрыншотамі экрана падчас працы.

Мяне ўзялі пасля нескладанага сумоўя, таму што не так шмат прэтэндэнтаў былі згодныя працаваць з трэкерам. А мне вельмі патрэбная была праца.

Вядома, уражанні ад працы не вельмі. Напрыклад, калі перастаеш друкаваць і рухаць мышшу на працягу 20 хвілін, трэкінг адключаецца і трэба ўручную тлумачыць, чаму не працаваў.

Скрыншоты экрана кожныя 5 хвілін выгружаюцца на сервер, каб менеджар мог паглядзець, чым ты займаўся.

Тлумачылася гэта неабходнасцю справаздачнасці перад заказчыкам, але па факце вылівалася ў прыдзіркі, чаму вось тут 20 хвілін не быў даступны за дзень. Нікому такога не параю. Таму адразу стаў шукаць сабе штосьці іншае.

У мяне былі звычайныя патрабаванні да працадаўцаў: плаціць грошы, не прымушаць працаваць у выходныя і, у прынцыпе, усё. Я не патрабаваў нейкіх асаблівых тэхналогій, нейкіх нерэальных бенефітаў. Галоўнае, рабіць сваю працу і атрымліваць за гэта грошы.

Шукаў вакансіі на сайтах працы ў Польшчы, у лінкедзіне, пісаў проста HR. Разаслаў сумарна каля 100 рэзюмэ — але ўсе каналы, як выявілася, вельмі дрэнна працуюць.

Магчымасць схадзіць на сумоўе я атрымаў дзякуючы рэфералкам. Мяне парэкамендавалі экс-калегі, якія сталі знаёмымі і сябрамі.

У адной кампаніі пасля сумоўя нават паспеў трохі папрацаваць. Але ў працэсе раптам выявілася, што пры апісанні вакансіі мяне падманулі.

Прапанавалі месца цімліда ва ўжо працуючым праекце. Але калі я туды прыйшоў, высветлілася, што праекта няма, а каманда пілуе дэмку. Плана ніякага няма, толькі хаос і менеджар, які бегае і раве і які на першым жа сазвоне ўсумніўся ў маім прафесіяналізме і сказаў, што «ў нас тут няма work/life balance і трэба вашаваць 24/7». Карацей, мы з ім не спрацаваліся.

Па другой рэфералцы я прайшоў 3 этапы сумоўя ў замежную кампанію на пазіцыю .NET-распрацоўшчыка. Вельмі хацеў атрымаць гэтую працу. Але ў выніку праваліўся на софт-скілах.

Не ведаю, што магло не задаволіць «псіхолага» з HR аддзела. Можа, я быў занадта актыўны і шмат жартаваў. Такое нармальна ўспрымаецца ў заходніх кампаніях, але тут менеджару, відаць, штосьці не спадабалася. У выніку мне адмовілі з фармулёўкай «вашыя каштоўнасці не супадаюць з прынятымі ў нашым калектыве».

Паводле слоў Уладзіслава, ён балюча ўспрыняў адмову. Акрамя таго, у маі гэтага года яго звольніла і «кампанія з трэкерам». «Так як у кампаніі я працаваў па B2B, за 2 тыдні папярэдзілі, што разрываюць адносіны і да пабачэння».

Што праўда, праз пару тыдняў кампанія, з якой Уладзіслава звольнілі, прапанавала яму прайсці групавое сумоўе — «калі шмат інтэрв’юераў і кандыдатаў, хто лепш адкажа, таго і кантракт».

Уладзіслаў спачатку пагадзіўся, але потым адмовіўся. «Толькі групавых сумоўяў мне не хапала».

«Індыйскія хлопцы збіраюць даныя і знікаюць»

У працэсе пошуку працы Уладзіслаў паспеў атрымаць досвед камунікацыі з польскімі, украінскімі і індыйскімі HR. Паводле яго слоў, гэтыя перамовы «можна вылучыць як асобны від мастацтва».

— Палякі перастаюць з табой размаўляць пасля таго, як даведваюцца, што ў цябе не Blue Card. Паняцця не маю, чаму так, але ў мяне не было магчымасці працаваць з Blue Card. Першапачаткова, калі я пераехаў у Польшчу, кампанія сказала мне аформіцца па B2B. Пазней я падаўся на ДНЖ па B2B (як ІП, на падставе вядзення гаспадарчай дзейнасці ў Польшчы. — Заўв.). 

Другая прычына нежадання палякаў камунікаваць з патэнцыйным кандыдатам — узровень польскай. Я не знаю польскай на размоўным узроўні, вучыць не было неабходнасці, а для камунікацыі маіх цяперашніх ведаў хапае. 

З украінцамі таксама не склалася. Адная ўкраінская кампанія прапанавала прайсці тэст на 40 хвілін з пытаннямі накшталт «знайдзіце 10 адрозненняў на малюнках» — для праверкі матэматычнага складу розуму або чагосьці ў такім духу. Яшчэ адная ўкраінская кампанія прапанавала зрабіць тэставае. Пасля таго, як я яго зрабіў, мне сказалі, што раз у мяне няма ДНЖ, то прабачце, але вы нам не пасуеце.

Індыйскія хлопцы тэлефануюць з Лондана, збіраюць пра цябе даныя і знікаюць, танцуючы ў промнях заходзячага сонца, каб ніколі табе больш не напісаць.

Go to Belarus

Цяпер Уладзіслаў разам з сям’ёй рыхтуецца да вяртання ў Беларусь, ва ўласную кватэру ў Мінску. У распрацоўшчыка ўжо ёсць адзін варыянт для працягу кар’еры — у расійскай кампаніі.

— Я прайшоў сумоўе. Яшчэ ў працэсе было відаць, што там не ладзяць адсеў, а глядзяць на адэкватнасць і здольнасць працаваць. Па ўмовах я магу працаваць аддалена, але толькі з Мінска.

Папрасіў у кампаніі адтэрміноўку да жніўня, каб закрыць усе справы ў Польшчы. Не ведаю, ці дачакаюцца мяне. Але ўсё роўна шукаць працу ў Беларусі выглядае больш перспектыўна, як мне здаецца. 

Я стаміўся рассылаць бескарысныя рэзюмэ. Калі расійская кампанія мяне не дачакаецца, то працягну шукаць працу з Мінска, а не з Гдыні, аплачваючы арэнду кватэры (больш за $1100) і ZUS.

Уладзіслаў не змог спрагназаваць далейшыя жыццёвыя і прафесійныя перспектывы ў Беларусі, як і ўплыў досведу работы ў расійскай кампаніі на яго CV і кар’ерны трэк, асабліва яго заходнюю галіну (калі раптам яна зноў стане актуальнай).

— Калі шчыра, то мне без розніцы. Будзе гэта яксьці ўплываць, хай уплывае.

Ён сумняваецца, што ў найбліжэйшай будучыні яшчэ раз распачне спробу рэлакейту. 

 — Калі рэлакейт і адбудзецца, то гэта будзе нейкі экстраардынарны офер. Але так як я цвяроза ацэньваю свой узровень, то, хутчэй за ўсё, рэлакейту не будзе. 

У ІТ я перайшоў у 25 гадоў, без профільнай адукацыі дайшоў да ўзроўню сеньёра. Я разумею, што з праграмістамі-алгарытмістамі цягацца мне складана. А кампаніям перавозіць звычайнага сеньёра, як я ўжо зразумеў, нявыгадна — іх на тым жа польскім рынку і так хапае.

Каментары7

  • КС
    04.07.2024
    Все пишут про то как уехали из РБ, но ни кто не пишет сколько вернулось.
  • Q
    04.07.2024
    100 сівішак за год - зараз гэта мала. Людзі па 2к шлюць і сяроўна ня могуць знайсьці працу. Группавыя сумоў'і, 7-і ўзроўневыя інтэрвью, засільле leetcode - гэта таксама стала нормай. Калі кампанія на адну вакансію атрымоўвае па 700 CV - ня дзіва, што яны так людзей адсейваюць: у выніку возьмуць (калі ўвогуле пазыцыю не зачыняць падчас рэкрутынгу) ідэальнага па іх меркам кандыдата, які да таго ж згодзен працаваць за хлеб і ваду.
  • Так вы айцішнікаў назад не вернеце
    04.07.2024
    Вельмі падобна на ўкід.

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Галоўнае
Усе навіны →