Пачаўся працэс перадачы знішчальнікаў F-16 Украіне — першыя самалёты ўжо на шляху ў краіну
Знішчальнікі павінны прыбыць да канца лета.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што першыя знішчальнікі F-16 ужо знаходзяцца на шляху ва Украіну.
Самалёты перадалі Нідэрланды і Данія, піша Украінская служба «Радыё Свабода».
Знішчальнікі дасягнуць Украіны ўжо гэтым летам. Акрамя таго, цягам некалькіх дзён будзе прадстаўлены «магутны пакет» для Украіны, які збудуе выразны мост для сяброўства краіны ў НАТА.
Сёння ж стала вядома, што шэсць знішчальнікаў перадасць Украіне Нарвегія. Уладзімір Зяленскі раней заявіў, што краіне трэба не менш за 128 самалётаў.
Каментары