Эксперт выдання Bild па аналізе адкрытых даных Юльян Ропке пракаментаваў нядаўнія відэа знішчэння ва Украіне расійскага ЗРК «Бук-М2» і радыёрэлейнага комплексу сувязі Р-416ГМ «Граніт-М». Раней УСУ таксама атакавалі некалькі комплексаў С-300 і С-400, у тым ліку ў Крыме і прыгранічных абласцях Расіі.
На думку Ропке, амаль штодзённыя ўдары па расійскай СПА — частка новай стратэгіі Украіны, разлічанай на прыбыццё знішчальнікаў F-16 на фронт восенню ці зімой. Для Кіева знішчаць расійскую СПА цяпер важней, чым утрымліваць невялікія сёлы на Данбасе. Калі ва Украіны з'явіцца перавага ў паветры, то іх можна будзе вызваліць, лічыць эксперт.
«Украіна старанна і сістэматычна рыхтуе выкарыстанне сваіх Су-24 з брытанскімі і французскімі крылатымі ракетамі, а таксама прымяненне F-16, — сказаў Bild экс-кіраўнік аператыўнага штаба Мінабароны Германіі Ніка Ланге. — Украіна выкарыстоўвае дыверсійныя і спецыяльныя аперацыі, а таксама высокадакладную зброю для знішчэння расійскіх радараў, сістэм паветранага назірання і супрацьпаветранай абароны».
Юльян Ропке, аднак, згадвае і слабыя бакі новай стратэгіі. Па-першае, у Расіі сотні сістэм СПА. На гэты момант знішчана максімум траціна з іх. Па-другое, канчатковага тэрміну і плана ўводу ў бой F-16 да гэтага часу няма.
Апублікавалі тэкст меркаванай дамовы, якую склалі ў 2022 падчас расійска-ўкраінскіх перамоў
Уначы УСУ разбілі зенітны ракетны дывізіён С-400 і два С-300 у Крыме — Генштаб
У Крыме ракетнымі ўдарамі знішчаныя два радары комплексаў С-300 і С-400 — Генштаб УСУ
З'явіліся першыя відэа ўдараў «Хаймарсамі» па тэрыторыі Расіі
З'явіліся першыя відэа ўдараў «Хаймарсамі» па тэрыторыі Расіі
Каментары
Ў чаканьні F16,20, 22 i F100500мы назірацьмем шэрак тактычных адступленьняў з мэтай перагрупаваньня войска