У Гомелі чакаецца да +34 градусаў.
На наступным тыдні будзе пераважна без дажджоў, а сярэднесутачная тэмпература паветра перавысіць кліматычную норму на 5-7°C, што для канца лета можна лічыць падарункам прыроды. Пра гэта расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў на АНТ.
У пачатку тыдня на надвор'е акажа ўплыў антыцыклон з цэнтрам над Балтыйскім морам, ён прынясе зменную воблачнасць, без істотных дажджоў. У ранішнія гадзіны месцамі туман. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні, умераны. Вільготнасць да 60%. Уначы ад +13 да +18°C, у дзённыя гадзіны ў панядзелак +27…+33°C, у аўторак +28… + 34°C.
У сярэдзіне тыдня захаваецца ўплыў антыцыклону. Пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер паўночна-ўсходніх напрамкаў, умераны. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вільготнасць да 70%. Тэмпература ўначы ад +12 да +17°C. Удзень у сераду ад +26°C у Віцебску да + 34°C у Гомелі.
І, папярэдне, у пачатку другой паловы тыдня метэаўмовы істотна не зменяцца. Па-ранейшаму без дажджоў. Вільготнасць да 60%. Пад раніцу месцамі туман. Вецер усходняй чвэрці, умераны. Ноччу +12 … + 17°C. Днём у чацвер ад +27°C па поўначы да +34°C па паўднёвым усходзе, у пятніцу +25 … + 31°C.
У выхадныя — пераменная воблачнасць, абыдзецца без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман, бачнасць да паўкіламетра. Вецер усходняй чвэрці, умераны. Вільготнасць да 7%. Уначы +13… + 17°C, у сярэдзіне дня ў суботу ад +26 да +32°C, у нядзелю, у першы дзень восені, +23…+29°C.
Каментары