Ежа

Стала вядома, ці шмат беларусы ядуць салодкага ў параўнанні з іншымі

У «Белдзяржхарчпраме» распавялі, колькі салодкага з'ядаюць беларусы за год.

Беларусы спажываюць кандытарскіх вырабаў менш, чым у Расіі і краінах Еўропы. Фота: vecteezy.com

Беларусы — умераныя ласуны, якія спажываюць кандытарскіх вырабаў у цэлым менш, чым у Расіі і краінах Еўропы. Пра гэта заявіла намеснік начальніка ўпраўлення па вытворчасці прадуктаў харчавання канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Аксана Блізнюк, піша БЕЛТА.

Аб'ём спажывання салодкага на душу насельніцтва ў Беларусі ў сярэднім складае каля 23 кг за год. Для параўнання, у Расіі гэты паказчык роўны 25 кг, а ў Еўропе набліжаецца да 32 кг.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, беларусы з усіх магчымых пазіцый кандытарскіх вырабаў аддаюць перавагу мучному, спажываючы ў год 5 кг печыва, 1,5 кг вафель і роўна столькі ж пернікаў, 2 кг тартоў і пірожных.

У год жыхары нашай краіны з'ядаюць 3 кг шакаладу і цукерак, у той час як насельніцтва Германіі, Бельгіі, Швейцарыі — 10 кг, расіяне — 3,9 кг, а вось японцы — толькі каля 1 кг.

Каментары

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар расійскага Сыктыўкара паедзе на вайну за пляшку гарэлкі5

Палітычныя затрыманні ў Хойніках: прыйшлі да двух дзясяткаў людзей

2 лістапада чакаюць моцнага ветру2

Пры крушэнні вайсковага верталёта ў Афрыцы загінулі два беларусы3

Больш за 100 шахедаў зайшло ў Беларусь з ліпеня: іх колькасць расце5

Фанату з Магілёва пагражае да дваццаці гадоў калоніі

У Мінску пачалі судзіць беларуса, якога затрымалі на мяжы пасля вяртання з Амерыкі1

У Польшчы знаходзяцца больш за 200 тысяч беларусаў1

Орбан заявіў пра паразу Украіны ў вайне з Расіяй9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўнае
Усе навіны →