Прынялі воднае хрышчэнне дзевяць чалавек.
8 верасня ў царкве Маларыты каля вадаёма «Вайсковае возера», 71-гадовы прэсвітэр царквы з міжнароднага саюза цэркваў Евангельскіх хрысціян-баптыстаў Уладзімір Бурштын праводзіў урачыстую літургію. Дзевяць чалавек прынялі воднае хрышчэнне. Праз месяц, на падставе відэазапісаў з камер відэаназірання, быў складзены пратакол у дачыненні да пастара, піша «Хрысціянская візія».
6 лістапада суд Маларыцкага раёна аштрафаваў яго на 800 рублёў па ч. 2 арт. 24.23 КаАП РБ — парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Яму паставілі ў віну правядзенне масавага мерапрыемства без узгаднення з адміністрацыяй Маларыцкага райвыканкама.
Год таму яго ўжо штрафавалі на 555 рублёў за казанне ў Драгічыне.
Каментары