Грамадства11

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА

Як распавёў «Медыязоне» Яўген Муравіцкі, яго адпусцілі 2 снежня каля 7 раніцы.

На беларуса склалі пратакол паводле артыкула аб »абразе спецназаўца», але пасля вызвалення з СІЗА не выдалі на рукі дакументы.

На 3 снежня яму прызначаны візіт у міграцыйную службу.

Пра затрыманне Яўгена стала вядома 30 лістапада. 

Пратэсты ўспыхнулі ў краіне з новай сілай 28 лістапада пасля заявы прэм'ер-міністра Іраклія Кабахідзэ аб замарожванні да 2028 года перамоваў аб уступленні Грузіі ў Еўрасаюз і адмове ад любых бюджэтных грантаў з боку ЕС.

28 і 29 лістапада ў Тбілісі ў выніку сутыкненняў, паводле звестак МУС, было затрымана 150 чалавек (43 і 107 адпаведна).

Муравіцкага затрымалі нараўне з 8 грамадзянамі Расіі і адным амерыканцам. Мясцовыя праваабаронцы, апазіцыйныя журналісты і палітыкі ацанілі дзеянні паліцыі як неадэкватныя, асабліва 29 лістапада: на відэакадрах бачна, як сілавікі збіваюць людзей, якія ляжаць; акрамя таго, пацярпелі прадстаўнікі СМІ.

30 лістапада на вуліцах Тбілісі і іншых гарадоў прайшлі самыя масавыя акцыі, якія падтрымлівае прэзідэнт Зурабішвілі, якая мае па Канстытуцыі абмежаваныя паўнамоцтвы.

Сілавікам, якія падпарадкоўваюцца ўраду, упершыню не ўдалося разагнаць пратэстоўцаў, і акцыя без перапынку працягнулася 1 снежня. Затрыманых у трэці дзень было менш — 50 чалавек.

Каментары1

  • Неверагодная
    02.12.2024
    Дзякуй Франаку Вячорку і Святлане Ціханоўскай за працу!
    Сваіх не кідаем!

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Грамадстваабноўлена

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер-міністр Польшчы праінспектаваў новую лінію абароны на мяжы і назваў яе «інвестыцыяй у мір»5

Качанава рассказала пра планы закальцаваць Мінск веладарожкамі5

Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня1

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу50

«Дональд, як малады палітык, не разумее…» Што Лукашэнка раней казаў пра Трампа10

Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі16

Башар Асад вярнуўся ў Дамаск і рыхтуецца даць адпор паўстанцам16

Пратэсты ў Грузіі радыкалізуюцца: на вадамёты адказваюць феерверкамі і кактэйлямі Молатава23

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Грамадстваабноўлена

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Галоўнае
Усе навіны →