15-гадовая школьніца ў Расіі памерла пасля сэксу. Імаверная прычына — завялікі пеніс партнёра
19-гадовы Данііл і Аксана з Саратаўскай вобласці сустракаліся з вясны 2024-га. Сэксуальныя адносіны былі паміж імі і раней, але гэтым разам усё скончылася кепска.
Як піша канал Mash, у завяршэнне адной з сустрэч маладых людзей дзяўчыне стала дрэнна. Спачатку хлопец спрабаваў прывесці яе ў прытомнасць сам, а пасля выклікаў хуткую.
Калі дактары прыехалі, Аксана ўжо не падавала прыкмет жыцця.
Пазней, піша Mash, судмедэксперты вызначылі прычыну смерці — тупая траўма похвы з разрывам і стратай крыві. Верагодней за ўсё, з-за вялікага пеніса ў партнёра.
У выніку мама дзяўчынкі напісала на хлопца заяву. У дачыненні да яго завялі крымінальную справу па двух артыкулах — «распусныя дзеянні» і «палавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту».
Сам хлопец заяўляе, што з дзяўчынай у іх усё было па каханні і ўзаемнай згодзе.
Каментары